§ 12. Глебавае асяроддзе жыцця. Адаптацыі арганізмаў да жыцця ў глебе

Праверым веды

    Ключавыя пытанні

1. Пералічыце асаблівасці глебы як асяроддзя жыцця.
2. Ахарактарызуйце тыпы глебавай вільгаці і іх значэнне для арганізмаў.
3. Назавіце тыпы глеб у залежнасці ад значэння рН глебавага раствору.
*4. Чым адрозніваецца глебавае паветра ад атмасфернага?
*5.  Дзе сустракаюцца засоленыя глебы? Якія прычыны іх засалення?

    Складаныя пытанні

1. Чаму пасля моцнага дажджу на паверхні глебы можна ўбачыць шмат дажджавых чарвей?
2. Растлумачце, чаму павышэнне вільготнасці глебы зніжае хуткасць яе прагравання і аэрацыю, а зніжэнне вільготнасці — наадварот.
*3. Выберыце тры дакладныя адказы, у якіх паказана, чым глебавае асяроддзе адрозніваецца ад наземна-паветранага: 1) нізкім утрыманнем кіслароду; 2) высокай шчыльнасцю; 3) слабымі перападамі ціску; 4) высокай ступенню празрыстасці; 5) рэзкімі змяненнямі тэмпературы; 6) адсутнасцю асветленасці.

*Індывідуальнае дамашняе заданне. Адзін вучоны-біёлаг сказаў: «Ратуючы глебу, мы ратуем сябе і жыццё на нашай планеце». Як вы разумееце гэты выраз? Устанавіце лагічную сувязь паміж глебай і жыццём на планеце Зямля.