*§ 6—1. Адаптацыі раслін да розных тэмпературных умоў асяроддзя

Праверым веды

    Ключавыя пытанні

1. Якія вы ведаеце экалагічныя групы раслін у адносінах да тэмпературы?
2. Прывядзіце прыклады марфалагічных адаптацый холадаўстойлівых раслін да нізкіх тэмператур.
3. Якія фізіялагічныя адаптацыі дазваляюць раслінам стэпаў і пустынь пазбягаць дзеяння высокіх тэмператур?

     Складаныя пытанні

1. Вызначыце, якія з пералічаных раслін з’яўляюцца цеплалюбівымі, а якія — холадаўстойлівымі: сланік кедравы, пальма, мандарын, сасна, ядловец туркестанскі, бяроза карлікавая, гранат.
2. Ахарактарызуйце біяхімічныя змяненні ў клетках цеплалюбівых і холадаўстойлівых раслін пры экстрэмальных тэмпературах. У чым заключаецца іх адрозненне?
3. Чаму расліны тундры менш разнастайныя па памерах, чым расліны трапічных абласцей?

Індывідуальнае дамашняе заданне. Выкарыстоўваючы ў якасці аб’ектаў назірання любыя травяністыя і дрэвавыя расліны, што растуць у вашай мясцовасці, вызначыце ў іх усе тэмпературныя адаптацыі і размяркуйце іх на тыпы.