Абагульненне па раздзеле IV «Фарміраванне беларускай нацыі. Канфесійнае становішча ў Беларусі»

Устанаўліваем прычынна-выніковыя сувязі

1. Растлумачце ўзаемасувязь паміж наступнымі гістарычнымі падзеямі і з'явамі:

а) канфесійная палітыка дзяржавы і грамадска-палітычныя і культурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі;

б) шматнацыянальны склад насельніцтва Беларусі і фарміраванне менталітэту беларусаў.

2. Як вы лічыце, чаму кіраўніцтва СССР увяло агульную назву для жыхароў шматнацыянальнага Савецкага Саюза — «савецкі народ»?

3. Як вы лічыце, шматнацыянальнае насельніцтва Беларусі — гэта праблема ці багацце краіны? Дайце аргументаваны адказ.