§ 20–2. Асаблівасці станаўлення беларускай нацыі на мяжы ХІХ—ХХ стст.

2. Этнічная тэрыторыя беларусаў

Этнічная тэрыторыя беларусаў фарміравалася на працягу XIII — XVI стст. Пад уплывам прыродна-геаграфічнага асяроддзя склаліся пэўны тып гаспадарчай дзейнасці людзей, іх матэрыяльная і духоўная культура, мова, звычаі і традыцыі, нормы маралі, асаблівасці характару.

Пасля ўсталявання новага адміністрацыйнага дзялення ў пачатку ХІХ ст. этнічная тэрыторыя Беларусі знаходзілася ў межах расійскіх губерняў.

У ХІХ — пачатку ХХ ст. тэрыторыя Беларусі ўключала 35 паветаў пяці губерняў: Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай. Тут знаходзілася 44 горада. Іх колькасць на працягу ХІХ ст. практычна не змянялася.