§ 20–1. Умовы фарміравання беларускай нацыі ў ХІХ ст.
Пытанні і заданні
1. Складзіце схему «Гістарычныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі». Канкрэтызуйце названыя ўмовы гістарычнымі фактамі.
2. Якой была доля беларусаў сярод сельскіх і гарадскіх жыхароў? Уявіце сабе, як дадзеныя суадносіны маглі паўплываць на працэс фарміравання беларускай нацыі.
3. Растлумачце, у чым складаецца непаўторнасць менталітэту беларусаў. Якія яго рысы з'яўляюцца для вас вызначальнымі?
4. Як вы думаеце, чаму нацыянальная самасвядомасць большай часткі беларусаў у XIX — пачатку ХХ ст. заставалася на невысокім узроўні?