§ 3. Заканамернасці ўздзеяння фактараў асяроддзя на арганізм. Межы трываласці (талерантнасці)

Праверым веды

    Ключавыя пытанні

1. Дайце азначэнне паняццяў «экалагічны мінімум», «экалагічны максімум», «экалагічны оптымум», «межы трываласці».
2. Вызначыце адрозненні паміж стэнабіёнтамі і эўрыбіёнтамі. Пацвердзіце іх канкрэтнымі прыкладамі.
3. Што такое «экалагічная пластычнасць»? Як яна ўплывае на межы трываласці арганізмаў?
*4. У арганізма межы трываласці ў адносінах да тэмпературы складаюць –8—+40 °C. Якое са значэнняў тэмпературы для яго будзе аптымальным?

     Складаныя пытанні

*1. Выберыце з прапанаваных варыянтаў: 1) 25—60 %; 2) 35—75 %; 3) 45—85 %; 4) 60—95 % — дыяпазон вагання вільготнасці, пры якія арганізм з экалагічным оптымумам 55 % будзе адчуваць сябе найбольш камфортна.
2. У арганізма межы трываласці ў адносінах да тэмпературы складаюць 4—30 °C. Пабудуйце сіметрычны графік залежнасці жыццядзейнасці арганізма ад тэмпературы, прыняўшы максімальную жыццядзейнасць за 100 %. Маштаб адвольны. З дапамогай графіка вызначыце экалагічны оптымум у адносінах да тэмпературы. У якую пару года будзе назірацца размнажэнне дадзенага арганізма ў кліматычных умовах Беларусі?
3. Фермер вырашыў вырошчваць капусту на продаж. Якія экалагічныя веды пра капусту і ўмовы асяроддзя яму спатрэбяцца для атрымання максімальнага ўраджаю і росквіту бізнесу?
*4. Разлічыце экалагічны оптымум у адносінах да тэмпературы для розных відаў культурных раслін, якія маюць наступныя межы талерантнасці: 1) 15—45 °C; 2) –3…+29 °C; 3) 12—38 °C; 4) –10…+20 °C; 5) 6—24 °C. Размясціце гэтыя віды ў парадку павелічэння холадаўстойлівасці. Якія з гэтых відаў можна вырошчваць у вашай кліматычнай зоне?

*Індывідуальнае дамашняе заданне. Правядзіце дома эксперымент: у некалькі не-вялікіх ёмістасцей змясціце глебу, пасейце насенне двух відаў культурных раслін, якія рэзка адрозніваюцца па патрэбнасці да вільгаці (агурок, тамат, радыска, пшаніца і інш.). Падзяліце праросткі на групы і палівайце іх рознай колькасцю вады па нарастанні — ад мінімальнай да максімальнай. Вызначыце для гэтых раслін межы трываласці і экалагічныя оптымумы, параўнайце іх і зрабіце вывад пра экалагічную пластычнасць вывучаемых раслін.