§ 2. Паняцце пра асяроддзе пражывання і пра навакольнае асяроддзе. Фактары асяроддзя і іх класіфікацыя
*Праверым веды
Ключавыя пытанні
1. Дайце азначэнне паняццяў «асяроддзе пражывання» і «ўмовы існавання».
2. Якія з пералічаных ніжэй фактараў з’яўляюцца ўмовамі існавання для раслін, а якія — для жывёл: вада, вецер, святло, вуглякіслы газ, арганічныя рэчывы, мінеральныя рэчывы?
3. На якія падгрупы падзяляюць экалагічныя фактары паводле прыроды іх паходжання? Прывядзіце прыклады фактараў кожнай падгрупы.
*4. Размяркуйце пералічаныя экалагічныя фактары на групы паводле іх паходжання: тэмпература, вышыня мясцовасці, драпежнікі, святло, транспарт, паразіты, электрамагнітнае выпраменьванне, высечка дрэў, мінеральны састаў глебы, раслінаедныя жывёлы, арашэнне засушлівых зямель.
Складаныя пытанні
1. Складзіце прагноз наступстваў прамога ўздзеяння пералічаных антрапагенных фактараў на арганізмы: высечка лясоў, прамое знішчэнне дзікіх звяроў і птушак, празмернае вылоўліванне рыбы.
2. Выкарыстоўваючы тэкст параграфа, складзіце схему падзелу экалагічных фактараў на групы і падгрупы паводле іх паходжання. Для кожнай падгрупы запішыце прыклады фактараў, выбраўшы іх з прапанаванага пераліку: тэмпература, вышыня мясцовасці, драпежнікі, святло, транспарт, паразіты, электрамагнітнае выпраменьванне, высечка дрэў, мінеральны састаў глебы, раслінаедныя жывёлы, арашэнне засушлівых зямель.
Індывідуальнае дамашняе заданне. Прааналізуйце разнастайнасць антрапагенных экалагічных фактараў вашай мясцовасці. Вылучыце сярод іх прамыя і ўскосныя фактары. Якія з іх робяць станоўчы ўплыў на жыццё арганізмаў, а якія наносяць шкоду?