Абагульненне па раздзеле I «Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі. Станаўленне і развіццё беларускай дзяржаўнасці»
Сістэматызуем веды
1. Складзіце расповед аб асноўных падзеях гісторыі беларускіх зямель, абапіраючыся на зададзеную стужку часу.
Прапануйце сваю стужку часу па гісторыі грамадска-палітычнага жыцця БССР.
2. Дапоўніце табліцу «Канстытуцыі БССР». Растлумачце, якімі зменамі ў грамадскім і палітычным жыцці краіны была выклікана неабходнасць прыняцця новых канстытуцый у кожны з указаных перыядаў. Пра што сведчыць той факт, што канстытуцыі савецкіх рэспублік выходзілі пасля прыняцця канстытуцый СССР?
3. Вылучыце ключавыя падзеі ў працэсе станаўлення суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Свой выбар аргументуйце.