§ 2–2. Грамадска-палітычная сітуацыя ў пачатку ХХ ст.
5. Стварэнне Дзяржаўнай думы і яе дзейнасць
11 снежня быў прыняты закон аб выбарах у Дзяржаўную думу, з’явілася магчымасць падняць у парламенце пытанні аб рашэнні эканамічных і сацыяльна-палітычных праблем.
У пачатку 1906 г. прайшлі выбары ў Дзяржаўную думу. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі (эсэры, бундаўцы, бальшавікі, БСГ) байкатавалі выбары, аднак яны адбыліся. Выбарчы закон быў створаны такім чынам, каб у Думе былі прадстаўлены памешчыкі, буржуазія і частка сялянства.
У I Дзяржаўную думу прайшлі 36 дэпутатаў ад пяці беларускіх губерняў, у тым ліку 13 сялян, якія стварылі групу аўтанамістаў-прыхільнікаў прадастаўлення самакіравання нацыянальным ускраінам. Сярод палітычных партый найбольш моцнымі былі пазіцыі кадэтаў. Дзейнасць Думы па многіх напрамках насіла апазіцыйны і радыкальны характар. Яна выказвала недавер ураду, а ў ліпені 1906 г. зрабіла зварот у сувязі з публікацыяй дзяржаўнай аграрнай праграмы, якая разыходзілася з думскім праектам. 9 ліпеня 1906 г. Дума была распушчаная, прызначаныя новыя выбары.
Ва ўмовах спаду рэвалюцыйнага руху палітычныя партыі, у тым ліку рэвалюцыйна-дэмакратычныя, прынялі ўдзел у выбарах у II Дзяржаўную думу. Яны зрабілі спробу выступіць адзіным блокам. Такі блок, напрыклад, быў створаны ў Мінску ў складзе арганізацый РСДРП, эсэраў, БСГ, сіяністаў-сацыялістаў. На выбарах у II Дзяржаўную думу ад беларускіх губерняў атрымалі перамогу манархісты і акцябрысты. Дзяржаўная дума паспрабавала знайсці рашэнне дзяржаўнага пытання. Але ўрад, незадаволены радыкалізмам I Думы, у ліпені 1906 г. распусціў яе. Выбарчы закон, прыняты ў адпаведнасці з маніфестам 17 кастрычніка, быў зменены. Гэта падзея атрымала назву «трэцячэрвеньскі дзяржаўны пераварот» і азнаменавала сабой заканчэнне першай расійскай рэвалюцыі.