*§ 1-12. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, знакі прыпынку

Практыкаванне 164

Прачытайце тэкст. Да якога стылю ён належыць? Чым вызначаецца народны каляндар беларусаў? Назавіце складаназалежныя сказы, сэнсавыя адносіны паміж іх часткамі. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку паміж часткамі складаназалежных сказаў.

У беларусаў спрадвеку вёўся свой каляндар. У ім з пакалення ў пакаленне занатоўваўся, перадаваўся светапоглядс нашага народа, яго невычэрпная фантазія, глыбокае веданне прыроды і любоў да яе. Нашы продкі заўсёды імкнуліся зразумець хаос*, каб упарадкаваць яго. Таму беларускі народны каляндар — гэта міфапаэтычнае ўяўленне пра час, ён упарадкоўвае, выбудоўвае ў пэўную паслядоўнасць функцыі нацыянальнага космасу. Ён сакральны*, як і паасобныя беларускія каляндарныя святы, што фіксуюць пэўны час.
У сваю чаргу, кожнае каляндарнае свята мае сваіх дзейных асоб, і яны ў народных уяўленнях таксама набываюць рысы святасці. Гэтымі дзейнымі асобамі раней маглі быць пэўныя боствы або легендарныя продкі, якія, як лічылася ў старажытнасці, уплывалі на жыццё людзей і да якіх звярталіся па дапамогу. Так паступова развіваўся культ святых, што ляжыць у аснове народнага календара (З часопіса «Маладосць»).

Складзіце схемы выдзеленых сказаў.