§ 18. Краіны Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі ў міжваенны перыяд

Пытанні

1. Што стрымлівала і што садзейнічала мадэрнізацыі сацыяльна-палітычнай і эканамічнай сістэм краін Усходу ў міжваенны перыяд?
2. Вызначце значэнні паняццяў: «мандат», «мандатарый», «падмандатная тэрыторыя». Растлумачце, чаму Д. Лойд Джордж ахарактарызаваў мандатную сістэму наступным чынам: «Мандаты з’яўляюцца проста маскіроўкай для анексій».
3. У міжваенны перыяд многія краіны Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі сталі на шлях мадэрнізацыі. Пакажыце, як адбываўся гэты працэс, на прыкладзе адной з краін.
4. Вызначце асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Лацінскай Амерыкі ў міжваенны перыяд.
5. 1920-я гг. для краін Усходу сталі перыядам актывізацыі нацыянальна-вызваленчага руху. А што адбывалася ў гэты час у заходніх краінах і Савецкай Расіі? Складзіце сінхранічную табліцу.
6. Складзіце табліцу «Нацыянальна-вызваленчы рух у краінах Усходу ў міжваенны перыяд». На чым заснавана агульнасць нацыянальна-вызваленчага руху ў краінах Усходу? Якія фактары абумовілі яго адрозненні?