§ 48. Алюміній і яго злучэнні
*Самакантроль
1. Атам алюмінію ў асноўным стане змяшчае:
- а) адзін р-электрон;
- б) сем р-электронаў;
- в) два s-электроны;
- г) шэсць s-электронаў.
2. Алюмінатэрмія — гэта:
- а) спосаб атрымання металаў;
- б) высокатэмпературны працэс;
- в) спосаб атрымання люстэркаў з алюмініевым пакрыццём;
- г) прамысловае атрыманне алюмінію.
3. Прадуктам ператварэння Al(OH)3 + NaOH → з’яўляецца:
- а) NaAlO2;
- б) H2O;
- в) Na3[Al(OH)6];
- г) H2.
4. Аксід алюмінію ўступае ў рэакцыі з:
- а) HCl;
- б) H2O;
- в) KOH;
- г) H2.
5. Пры пакаёвай тэмпературы алюміній не рэагуе з:
- а) HNO3(разб);
- б) H2SO4(канц);
- в) HNO3(канц);
- г) HCl(канц).