§ 48. Алюміній і яго злучэнні

Алюміній як простае рэчыва

Фізічныя ўласцівасці. Алюміній — серабрыста-белы лёгкі метал са шчыльнасцю 2,7 г/см3, тэмпературай плаўлення +660 °С і тэмпературай кіпення +2500 °С. Ён вельмі пластычны, лёгка пракатваецца ў фольгу і працягваецца ў дрот, добра праводзіць электрычны ток.

Паверхня алюмінію заўсёды пакрыта найтанчэйшай шчыльнай плёнкай аксіду Al2O3.

img

Працэс атрымання аксіднай плёнкі на паверхні металаў называецца аксідзіраваннем. Плёнкі, якія ўтвараюцца, адыгрываюць ролю не толькі антыкаразійнага пакрыцця, але і матрыцы, у порах якой можна асадзіць фарбавальнае рэчыва для надання металічным вырабам дэкаратыўных уласцівасцей. На малюнку паказана стужка з аксідзіраванага алюмінію, афарбаванага ў розныя колеры.

Хімічныя ўласцівасці. У радзе актыўнасці алюміній размешчаны адразу пасля шчолачназямельных металаў, што ўказвае на яго высокую рэакцыйную здольнасць. Аднак праявіць гэтую актыўнасць пры пакаёвай тэмпературы ў многіх выпадках яму не дае шчыльная плёнка аксіду. Але пры падвышанай тэмпературы яна не перашкаджае працяканню большасці хімічных рэакцый. Абмяжуемся сістэматызацыяй вядомых вам ператварэнняў алюмінію і яго злучэнняў і прывядзём кароткія каментарыі да некаторых з іх (табл. 34).

ul
img
Мал. 112.1. Баксіт

Аксід алюмінію вылучаюць з баксіту — зямлістай глінападобнай масы, якая складаецца з гідраксіду алюмінію, аксідаў жалеза і іншых металаў, а таксама крэмнію (мал. 112.1).

img
Мал. 112.2. Схема электралізёра для атрымання алюмінію

Электралізёр для атрымання алюмінію ўяўляе з сябе ванну, выкладзеную блокамі з графіту, да якой падведзены электрычны ток (мал. 112.2). У ванне пры тэмпературы 950–970 °С знаходзіцца расплаў гліназёму з крыялітам.

На катодзе — графітавым блоку на дне ванны — пры аднаўленні катыёнаў алюмінію электрычным токам вылучаецца вадкі алюміній, які перыядычна адпампоўваюць. На графітавым анодзе вылучаецца кісларод.

У струмені вылучанага кіслароду анод часткова абгарае з утварэннем СО і СО2, таму ў прамысловасці для ажыццяўлення бесперапыннага працэсу атрымання алюмінію вырашаюць праблемы рэгенеравання анодаў, падбору для іх спецыяльных матэрыялаў, абясшкоджвання вылучаных газаў.

У цяперашні час вырашаецца пытанне пра замену традыцыйнай тэхналогіі вытворчасці алюмінію на электроліз AlCl3, растворанага ў расплаве солей KCl і NaCl. Гэта дазволіць зэканоміць да 30 % энергіі, знізіць патрабаванні да сыравіны, замяніць дарагі крыяліт больш таннымі солямі, выключыць вылучэнне шкоднага фтору.

Спосаб атрымання металічнага алюмінію ў лабараторных умовах быў прапанаваны ў 1827 годзе Фрыдрыхам Вёлерам. Спосаб складаецца ў аднаўленні алюмінію з бязводнага AlCl3 каліем пры награванні без доступу паветра:

AlCl3 + 3K equals with t on top Al + 3KCl.

Табліца 34. Хімічныя ўласцівасці алюмінію

Рэагенты і ўраўненні рэакцый Умовы праходжання і прадукт рэакцыі
Неметалы Al рэагуе з моцнымі акісляльнікамі пры пакаёвай тэмпературы, з менш актыўнымі — пры награванні
4 Al space plus space 3 straight С subscript left parenthesis графіт right parenthesis end subscript stack space equals space with t on top Al subscript 4 straight C subscript 3
2 Al space plus space 3 straight I subscript 2 equals space 2 AlI subscript 3 space left parenthesis кропля space straight Н subscript 2 straight О space long dash space каталізатар right parenthesis
Вада Для правядзення рэакцыі з вадой пры пакаёвай тэмпературы неабходна папярэдне выдаліць аксідную плёнку
2 Al subscript left parenthesis амальгама right parenthesis space end subscript plus space 6 straight H subscript 2 straight O space equals space 2 Al left parenthesis OH right parenthesis subscript 3 space plus space 3 straight H subscript 2 not stretchy upwards arrow
2 Al subscript left parenthesis стружка right parenthesis end subscript space plus space 3 straight H subscript 2 straight O subscript left parenthesis пара right parenthesis end subscript stack space equals space with t on top Al subscript 2 straight O subscript 3 space plus space 3 straight H subscript 2 not stretchy upwards arrow
Кіслоты Al бурна рэагуе з разбаўленымі кіслотамі. У канцэнтраваных сернай і азотнай кіслотах Al пасівіруецца
2 Al space plus space 6 НСl space equals space 2 AlСl subscript 3 space plus space 3 straight Н subscript 2 not stretchy upwards arrow
8 Al space plus space 30 HNO subscript 3 left parenthesis разб right parenthesis end subscript space equals space 8 Al left parenthesis NО subscript 3 right parenthesis subscript 3 plus space 3 NH subscript 4 NО subscript 3 space plus space 9 straight Н subscript 2 straight О
2 Al space plus space 3 straight H subscript 2 SО subscript 4 left parenthesis разб right parenthesis end subscript space equals space Al subscript 2 left parenthesis SО subscript 4 right parenthesis subscript 3 space plus space 3 straight Н subscript 2 not stretchy upwards arrow 
Шчолачы Пры ўзаемадзеянні ўтвараюцца вадарод і солі, якія ўтрымліваюць гексагідраксаалюмінат-іоны — комплексныя аніёны
2 Al space plus space 6 NaOH space plus space 6 straight Н subscript 2 straight О space space equals 2 Na subscript 3 left square bracket Al left parenthesis OH right parenthesis subscript 6 right square bracket space plus space 3 straight Н subscript 2 not stretchy upwards arrow
Растворы солей Працэсы выцяснення менш актыўнага металу алюмініем працякаюць хутчэй, калі папярэдне выдаліць плёнку Al2O3
2 Аl space plus space 3 Hg left parenthesis NO subscript 3 right parenthesis subscript 2 space equals space 3 Hg not stretchy downwards arrow space plus space 2 Al left parenthesis NO subscript 3 right parenthesis subscript 3
Аксіды некаторых металаў Для ініцыявання рэакцыі сумесь рэагентаў неабходна разагрэць. Далей працэс працякае самаадвольна з вылучэннем вялікай колькасці цеплаты
2 Al space plus space Cr subscript 2 straight O subscript 3 space stack equals space with t on top Al subscript 2 straight O subscript 3 space plus space 2 Cr space plus space Q
2 Al space plus space Fe subscript 2 straight O subscript 3 stack space equals space with t on top Al subscript 2 straight O subscript 3 space plus space 2 Fe space plus space Q

Атрыманне алюмінію. У прамысловасці алюміній атрымліваюць электролізам расплаву сумесі гліназёму Al2О3 і крыаліту Na3[AlF6]:

2 Al subscript 2 straight О subscript 3 space stack equals space with ⚡ on top 4 Al space plus space 3 straight О subscript 2 not stretchy upwards arrow.

Сумесь аксіду алюмінію і крыаліту плавіцца пры тэмпературы больш чым на 1000 °С ніжэйшай, чым чысты аксід. Гэта робіць вытворчасць алюмінію больш бяспечнай, энергетычна і эканамічна больш выгаднай.

img

Амальгіраваны алюміній можна атрымаць, апускаючы метал на некалькі секунд у раствор солі ртуці(II).

Прымяненне алюмінію. Дзякуючы высокай электраправоднасці алюмінію з яго вырабляюць электраправады. У параўнанні з меднымі алюмініевыя правады больш лёгкія і танныя.

З-за наяўнасці на паверхні алюмінію аксіднай плёнкі ён не рэагуе з вадой, што дазваляе вырабляць з алюмінію кухонны посуд.

Шырока прымяняюцца сплавы алюмінію. З саставам і прымяненнем дзюралюмінію вы ўжо пазнаёміліся, вывучаючы матэрыял § 43, вядомы і іншыя сплавы. Авіаль — сплаў алюмінію з магніем і крэмніем — выкарыстоўваюць для вырабу карпусоў самалётаў, кузаваў аўтамабіляў, карпусоў мабільных тэлефонаў. Сплаў цынку з алюмініем і меддзю — ЦАМ — прымяняюць у аўтамабілебудаванні, для вырабу падшыпнікаў, разнастайнай фурнітуры.

Ярка выражаныя аднаўленчыя ўласцівасці алюмінію выкарыстоўваюцца ў алюматэрміі для атрымання тытану, бору, хрому і інш., для зваркі рэек і дэталей стальнога ліцця.

img

Для зваркі масіўных металічных дэталей, напрыклад рэек на трамвайных і чыгуначных пуцях, выкарыстоўваюць тэрміт — сумесь парашкоў Al і Fe3О4. Пры іх узаемадзеянні вылучаецца велізарная колькасць цеплаты:

8 Al space plus 3 Fe subscript 3 straight O subscript 4 stack space equals space with t on top 4 Al subscript 2 straight O subscript 3 space plus space 9 Fe space plus 3326 space кДж.

Тэмпература павышаецца да 2800 °С. Гэта выклікае плаўленне адноўленага жалеза, якое, сцякаючы ў стык рэек, запаўняе прастору паміж імі і зварвае іх.