§ 46. Шчолачныя металы
Злучэнні шчолачных металаў
Злучэнні шчолачных металаў, як правіла, крышталічныя, добра растваральныя ў вадзе рэчывы, якія не маюць афарбоўкі.
Аксіды металаў IA-групы ўзаемадзейнічаюць з вадой, кіслотнымі і амфатэрнымі аксідамі, кіслотамі, што характэрна для тыповых асноўных аксідаў.
Аксіды шчолачных металаў раствараюцца ў вадзе з утварэннем гідраксідаў:
узаемадзейнічаюць з газападобнымі кіслотнымі аксідамі:
з цвёрдымі кіслотнымі і амфатэрнымі аксідамі пры награванні, а часам нават пры плаўленні сумесі кампанентаў:
з кіслотамі, утвараючы сярэднія або кіслыя солі ў залежнасці ад асноўнасці кіслаты і суадносін кампанентаў, напрыклад:
Аксіды шчолачных металаў могуць узаемадзейнічаць з кіслымі солямі:
Na2О2 ўзаемадзейнічае з вадой, утвараючы пераксід вадароду:
Пераксід вадароду можа раскладацца з утварэннем атамарнага кіслароду: H2О2 = H2О + O↑. Таму Na2О2 прымяняюць для адбельвання саломы, шоўку, воўны і іншых матэрыялаў. Эфект адбельвання абумоўлены ўздзеяннем атамарнага кіслароду.
Пераксід натрыю выкарыстоўваюць у процівагазах, пры падводных работах. Яго прымяненне ў гэтых выпадках заснавана на рэакцыі ўзаемадзеяння з дыаксідам вугляроду:
Na2O2 + CO2 → Na2CO3 + O2↑.
Вуглякіслы газ, які выдыхаецца лёгкімі, паглынаецца з адначасовым вылучэннем газападобнага кіслароду. Апошні зноў можа служыць для дыхання.
Гідраксіды шчолачных металаў — крышталічныя рэчывы, якія плавяцца без раскладання. Усе гідраксіды моцна паглынаюць вільгаць з паветра і могуць выкарыстоўвацца як асушальнікі. Яны добра растваральныя ў вадзе і дысацыіруюць у ёй цалкам:
Тыповыя хімічныя ўласцівасці шчолачаў вы сістэматызавалі пры вывучэнні матэрыялу § 27, табліцы 18, разглядаючы іх у святле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі. Нагадаем, што шчолачы ўступаюць у рэакцыі з кіслотамі, солямі, кіслотнымі і амфатэрнымі аксідамі, амфатэрнымі гідраксідамі. NaOH і KОН у прамысловасці атрымліваюць электролізам водных раствораў хларыдаў:
Солі шчолачных металаў за невялікім выключэннем добра раствараюцца ў вадзе і з’яўляюцца моцнымі электралітамі.
Солі шчолачных металаў рэагуюць з кіслотамі, солямі іншых металаў толькі ў выпадку выпадзення прадукту ў асадак, утварэння маладысацыіраванага або газападобнага рэчыва. Прыклады рэакцый прыведзены раней у табліцах 17, 19. Вам ужо вядома, што солі галагенавадародных кіслот рэагуюць у растворах з галагенамі (§ 30).