§ 45.1. Атрыманне металаў электролізам водных раствораў солей
Працэсы на анодзе
На анодзе працякаюць працэсы акіслення кампанентаў электраліту. У працэсе акіслення можа ўдзельнічаць і матэрыял самага анода. Адрозніваюць працэсы электролізу ў растворах з актыўным і інертным анодамі.
Інертныя аноды не акісляюцца пад дзеяннем электрычнага току і не рэагуюць з рэчывамі раствору. Пры электролізе яны служаць толькі перадатчыкамі электронаў. Інертнымі з’яўляюцца электроды з графіту, плаціны, плацінаванага тытану.
Да актыўных адносяцца аноды, вырабленыя з Сu, Ag, Fe, Ni, Sn, Zn. Метал актыўных анодаў у працэсе электролізу разбураецца і пераходзіць у раствор у выглядзе іонаў. Актыўныя аноды звычайна ўжываюць у прамысловасці пры атрыманні пакрыццяў шляхам электрахімічнага аднаўлення металаў з раствораў, паколькі растварэнне металічнага анода ў працэсе электролізу папаўняе страту іонаў металу, які аднаўляецца, з электраліту. Пры гэтым яны забяспечваюць пастаянства саставу раствору, хуткасці працэсу электролізу, саставу і ўласцівасцей атрыманых металічных пакрыццяў.
Разгледзім падрабязней працэсы, якія працякаюць пры электролізе раствораў на інертных анодах. Можна вылучыць наступныя заканамернасці (табл. 31.1):
• у растворах бескіслародных кіслот і іх солей (акрамя HF і фтарыдаў) на анодзе акісляюцца аніёны, напрыклад:
2Cl– – 2e– = Cl2↑;
• у растворах кіслародзмяшчальных кіслот і іх солей у выпадку максімальнай ступені акіслення атамаў неметалу ў аніёне (,
) акісляюцца атамы кіслароду ў малекулах вады з вылучэннем газападобнага кіслароду:
2Н2О – 4е– = О2↑ + 4Н+;
• у растворах кіслародзмяшчальных кіслот і іх солей, у аніёнах якіх утрымліваюцца атамы неметалу ў прамежкавай ступені акіслення (,
), акісляюцца менавіта гэтыя атамы ў саставе аніёнаў, напрыклад:
– 2e– + 2OH– =
+ H2O.
Табліца 31.1. Здольнасць да акіслення на анодзе аніёнаў пры электролізе воднага раствору солей
Аніёны кіслародзмяшчальных кіслот і фтарыд-іон | Аніёны бескіслародных кіслот |
Cl−, Br−, I−, S2− | |
У водным растворы не акісляюцца; акісленню падвяргаюцца малекулы вады з вылучэннем кіслароду: 2Н2О – 4е– = О2↑+ 4Н+ |
У водным растворы лёгка акісляюцца, напрыклад: 2Cl– – 2e– = Cl2↑ |

У спецыяльна створаных умовах у водных растворах можа ісці працэс акіслення і кіслародзмяшчальных аніёнаў з максімальнай ступенню акіслення неметалу. Напрыклад, электролізам канцэнтраванага раствору гідрасульфату калію атрымліваюць моцны акісляльнік — пероксадысульфат калію:
2KHSO4 K2S2O8 + H2↑.