§ 41. Элементы IVA-групы. Вуглярод і крэмній
*Самакантроль
1. Алатропнымі мадыфікацыямі вугляроду з’яўляюцца:
- а) сажа;
- б) графіт;
- в) драўнінны вугаль;
- г) алмаз.
2. Адносна крэмнію справядлівыя сцвярджэнні:
- а) існуе ў выглядзе алмазападобнай крышталічнай мадыфікацыі;
- б) выкарыстоўваецца ў якасці паўправадніка;
- в) у карбарундзе SiC яго атамы праяўляюць дадатную ступень акіслення;
- г) першы па распаўсюджанасці элемент у зямной кары?
3. Угарны газ рэагуе з:
- а) НСl;
- б) С;
- в) О2;
- г) Н2.
4. Паглынуць вуглякіслы газ можна, прапускаючы яго праз сасуд з:
- а) Р2О5;
- б) NaOH;
- в) СuSO4(бязводны);
- г) Н2SO4(канц).
5. Кіслотныя ўласцівасці вуглякіслага газу характарызуюць рэакцыі, выражаныя ўраўненнямі:
- а) СO2 + H2O
H2СO3;
- б) 2NaOH + СO2 = Na2СO3 + H2O;
- в) 6СО2 + 6Н2О = C6Н12O6 + 6O2 – Q;
- г) СO2 + 2Mg
C + 2MgO.