§ 41. Элементы IVA-групы. Вуглярод і крэмній
Пытанні, заданні, задачы
1. Назавіце алатропныя мадыфікацыі вугляроду і сферы іх выкарыстання. Пракаментуйце з хімічнага пункту гледжання наступны тэкст: «Разнастайнасць яго ўласцівасцей здзіўляе: самы мяккі і звышцвёрды, эталон празрыстасці і абсалютнай чарнаты, цеплаізалятар і адзін з найлепшых праваднікоў цеплаты, дыэлектрык, праваднік і паўправаднік».
2. Складзіце формулу электроннай канфігурацыі і электронна-графічную схему крэмнію ў асноўным і ў адным з узбуджаных станаў.
3. Запішыце для элементаў з атамнымі нумарамі 6, 14, 32, 50 формулы:
- а) найвышэйшых аксідаў;
- б) лятучых вадародных злучэнняў.
4. Складзіце ўраўненні рэакцый:
- а) вугляроду з кіслародам, вадародам, берыліем (паказваючы ступені акіслення);
- б) вуглякіслага газу з вадой, аксідам барыю, гідраксідам калію;
- в) аксіду крэмнію(IV) з гідраксідам калію, аксідамі кальцыю і барыю.
5. Чаму ў атмасферы кіслароду аксід вугляроду(IV) не гарыць, а аксід вугляроду(II) згарае? Разлічыце аб’ём кіслароду (н. у.), неабходны для спальвання чаднага газу (н. у.) аб’ёмам 15 м3.
6. Па тэрмахімічным ураўненні вылічыце колькасць цеплаты, якое вылучылася пры згаранні чаднага газу аб’ёмам 1 м3 (н. у.).
7. Прапануйце фізічны і хімічны спосабы падзелу сумесі аксідаў вугляроду так, каб кожны з іх быў атрыманы асобна.

8. У посуд, запоўнены растворам гідраксіду натрыю, прапусцілі сумесь чаднага і вуглякіслага газаў. Чаму назіраецца памяншэнне памеру бурбалак газу з іх рухам у растворы? Якое рэчыва збіраецца ў прабірцы над водным растворам? Якія рэчывы прысутнічаюць у растворы?
9. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:
- а)
;
- б)
.
10. Вуглякіслы газ аб’ёмам 0,784 дм3 (н. у.) быў цалкам паглынуты растворам, якія ўтрымліваў гідраксід натрыю хімічнай колькасцю 0,04 моль. Вызначце масы атрыманых солей.