§ 41. Элементы IVA-групы. Вуглярод і крэмній
Аксід крэмнію(IV)
Аксід крэмнію(IV) — рэчыва немалекулярнай будовы, у яго крышталях кожны атам крэмнію акружаны чатырма атамамі кіслароду (мал. 99). Ён мае даволі высокую цвёрдасць; шырока распаўсюджана ў прыродзе (табл. 26, Дадатак 2).

Хімічныя ўласцівасці. Аксід крэмнію(IV) як кіслотны аксід рэагуе са шчолачамі і асноўнымі аксідамі:
З вадой аксід крэмнію(IV) не рэагуе.
Маючы найвышэйшую ступень акіслення, крэмній у складзе аксіду можа праяўляць акісляльныя ўласцівасці. Так, працэс аднаўлення крэмнію(IV) вугляродам выкарыстоўваюць для атрымання тэхнічнага крэмнію ў вытворчасці паўправадніковых матэрыялаў:
Адзін са значных напрамкаў прымянення аксіду крэмнію(IV) — атрыманне шкла спяканнем пяску SiО2, соды Na2CО3 і вапняку СаСО3: