§ 41. Элементы IVA-групы. Вуглярод і крэмній
Хімічныя ўласцівасці
Вуглярод і крэмній, як і пераважная колькасць іншых неметалаў, праяўляюць як акісляльныя (напрыклад, рэагуючы з металамі), так і аднаўленчыя ўласцівасці (у рэакцыях з кіслародам і фторам, некаторымі аксідамі):

Таксама ўспомнім, што вуглярод уступае ў рэакцыю з аксідам кальцыю:
,
а ўтвораны пры гэтым карбід выкарыстоўваюць для атрымання ацэтылену (напрыклад, для газавай зваркі):
.

Другой важнай рэакцыяй, вядомай вам з курса хіміі 9-га класа, з’яўляецца ўзаемадзеянне вугляроду і крэмнію пры высокіх тэмпературах:
.
Прадукт рэакцыі — карбарунд SiC валодае высокай цвёрдасцю і тэрмаўстойлівасцю, з прычыны чаго шырока выкарыстоўваецца як абразіўны і рэжучы матэрыял, канструкцыйны матэрыял у аўтамабілебудаванні, хімічнай прамысловасці, ядзернай энергетыцы. Паўправадніковыя ўласцівасці забяспечваюць яго выкарыстанне ў электроніцы і электратэхніцы, аптычныя — у дакладнай оптыцы і ювелірных вырабах (мал. 97.1).


У прамысловых маштабах карбарунд атрымліваюць пры тэмпературы 1600–2500 °С, выкарыстоўваючы ў якасці сыравіны аксід крэмнію(IV) і вуглярод:
SiO2 + 3C = SiC + 2CO↑.