§ 39. Кіслародзмяшчальныя злучэнні фосфару
Пытанні, заданні, задачы
1. Назавіце класы рэчываў, з якімі ўзаемадзейнічае:
- а) аксід фосфару(V);
- б) фосфарная кіслата.
2. Складзіце формулы:
- а) дыгідрафасфату калію; дыгідрафасфату кальцыю; гідрафасфату магнію; фасфату жалеза(III);
- б) дыгідрафасфату магнію; гідрафасфату жалеза(III); гідра фасфату цынку; фасфату натрыю.
Запішыце ўраўненні іх электралітычнай дысацыяцыі, улічваючы адшчапленне толькі іонаў металу.
3. Запішыце тры ўраўненні паслядоўных рэакцый, якія адбываюцца пры дадаванні раствору:
- а) гідраксіду калію да раствору фосфарнай кіслаты;
- б) фосфарнай кіслаты да раствору гідраксіду натрыю.
Назавіце ўтвораныя солі.
4. Складзіце ўраўненні рэакцый з улікам названых каэфіцыентаў:
- а)
;
- б)
.
5. Вызначце колькасць цеплаты, якая вылучаецца пры згаранні фосфару масай 1 кг паводле тэрмахімічнага ўраўнення рэакцыі:
4Р(г) + 5О2(г) = 2Р2О5(цв) + 3010 кДж.
6. Ці можна ў якасці асушальніку газападобнага аміяку ўжываць P2O5? Адказ аргументуйце.
7. У трох пранумараваных прабірках знаходзяцца растворы нітрату калію, фасфату калію, хларыду натрыю. Прапануйце план распазнання рэчываў. Патлумачце ўраўненнямі рэакцый у малекулярнай і іоннай формах.
8. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:
- а)
;
- б)
.
9. Неабходна прыгатаваць раствор фосфарнай кіслаты масай 500 г з масавай доляй рэчыва 5 %. Разлічыце масы неабходных для гэтай мэты аксіду фосфару(V) і вады.
10. Разлічыце аб’ём паветра (н. у.), неабходны для спальвання фосфару масай 1 кг. Чаму роўная маса фосфарнай кіслаты, якая ўтвараецца пры растварэнні атрыманага аксіду фосфару(V)?