§ 34. Кіслародныя злучэнні серы
Пытанні, заданні, задачы
1. Запішыце формулы аксідаў серы і адпаведных ім кіслот, пакажыце іх назвы.
2. Назавіце сферы прымянення сярністага газу.
3. У колбу з дыстыляванай вадой непрацяглы час прапускалі сярністы газ, а потым дадалі некалькі кропель індыкатару. Назавіце афарбоўку змесціва колбы, калі гэтым індыкатарам быў:
- а) лакмус;
- б) метыларанж;
- в) фенолфталеін.
4. Для сярністага газу разлічыце:
- а) шчыльнасць пры н. у. па формуле
;
- б) адносную шчыльнасць па вадародзе;
- в) адносную шчыльнасць па паветры.
5. Запоўніце табліцу «Хімічныя ўласцівасці аксідаў серы» адпаведнымі ўраўненнямі рэакцый для рэагентаў Н2О, KОН, CaO, O2.
Рэагенты | Аксід серы(IV) | Аксід серы(VI) |
Зрабіце выснову пра падабенства і адрозненне хімічных уласцівасцей названых аксідаў серы.
6. Разлічыце, чаму роўны аб’ём (н. у.) аксіду серы(IV), які прарэагаваў з растворам гідраксіду натрыю, калі пры гэтым утварылася сярэдняя соль масай 37,8 г.
7. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы, назавіце кожнае з зыходных рэчываў:
- а)
;
- б)
.
8. Разлічыце мінімальны аб’ём (н. у.) сярністага газу, які трэба прапусціць праз раствор масай 200 г з масавай доляй гідраксіду натрыю 2 %, каб атрымаць толькі кіслую соль.
9. Расстаўце каэфіцыенты метадам электроннага балансу:
- а)
;
- б)
.
Пакажыце, акісляльнікам або адноўнікам з’яўляецца SO2.
10. Разлічыце масавую долю серы ў сумесі, якая змяшчае сульфіт натрыю колькасцю 0,5 моль і гідрасульфіт натрыю колькасцю 0,2 моль.