§ 34. Кіслародныя злучэнні серы
Найважнейшымі кіслароднымі злучэннямі серы з’яўляюцца два кіслотныя аксіды — аксід серы(IV), або сярністы газ SO2, і аксід серы(VI) SO3. Як кіслотныя аксіды яны ўтвараюць кіслоты пры ўзаемадзеянні з вадой і солі ў рэакцыях са шчолачамі і асноўнымі аксідамі.
Аксід серы(IV) праяўляе і акісляльныя, і аднаўленчыя ўласцівасці, а аксід серы(VI)
— толькі акісляльныя.