§ 30. Галагены

*Атрыманне хлору ў лабараторыі і прамысловасці

Для атрымання хлору ў лабараторыі выкарыстоўваюць рэакцыю канцэнтраванай салянай кіслаты з моцнымі акісляльнікамі (МnO2, KМnO4, KClO3) (мал. 69.1):

Mn with plus 4 on top straight O subscript 2 space plus space 4 straight Н Cl with negative 1 on top space stack equals space with blank on top Mn with plus 2 on top Cl subscript 2 space plus space Cl with 0 on top subscript 2 upwards arrow plus space 2 straight H subscript 2 straight O;

2 KMnO subscript 4 space plus space 16 HCl stack space equals with t on top space 2 KCl space plus space 2 MnCl subscript 2 space plus space 5 Cl subscript 2 upwards arrow plus space 8 straight H subscript 2 straight O.

Каб выдаліць следавыя колькасці хлоравадароду, атрыманы газ прапускаюць праз ваду, а для выдалення пароў вады — праз канцэнтраваную серную кіслату.

img
Мал. 69.1. Атрыманне хлору ў лабараторыі
img

Упершыню хлор атрымаў шведскі хімік Карл Вільгельм Шэеле (1742–1786) пры ўзаемадзеянні мінералу піралюзіту, г. зн. аксіду марганцу(IV), і салянай кіслаты ў 1774 годзе. Вучонаму належыць гонар адкрыцця мноства неарганічных і арганічных рэчываў.

У прамысловасці хлор атрымліваюць у асноўным электролізам воднага раствору хларыду натрыю. Пры гэтым на анодзе вылучаецца хлор, а на катодзе — вадарод.

Хлор таксама ўтвараецца пры электролізе расплаву хларыду натрыю:

2NaCl(расплаў) equals with ⚡ on top 2Na + Cl2↑.

Больш падрабязна працэсы электролізу вы разгледзіце ў раздзеле «Металы».