§ 27. Хімічныя ўласцівасці кіслот, асноў, солей у святле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі
Пытанні, заданні, задачы
1. Карыстаючыся табліцай растваральнасці, назавіце чатыры аніёны, якія ўтвараюць нерастваральныя солі з катыёнаў Ca2+.
2. C якімі з пералічаных злучэнняў і простых рэчываў рэагуе разбаўленая серная кіслата: HCl, Na2SO4, NaHSO3, Ba(OH)2, NH3, LiOH, CO2, SO2? Складзіце ўраўненні магчымых хімічных рэакцый у малекулярнай, поўнай і скарочанай іоннай формах.
3. Складзіце ў малекулярнай форме тры ўраўненні рэакцый нейтралізацыі, адпаведных ураўненням: Н+ + ОН– = Н2О.
4. Складзіце ў малекулярнай і поўнай іоннай формах ураўненні хімічных рэакцый у адпаведнасці з ураўненнямі:
- а) Cu2+ + S2– = CuS↓;
- б) Fe2O3 + 6H+ = 2Fe3+ + 3H2O;
- в) BaCO3 + 2H+ = Ba2+ + CO2↑ + H2O;
- г) OH– + CO2 = .
5. Укажыце рэагенты і індыкатары, з дапамогай якіх можна адрозніць растворы Ca(OH)2 і H2SO4: лакмус, метыларанж, фенолфталеін, універсальная індыкатарная папера, CO2, BaCl2, CuCl2, Fe (апілкі), NaHCO3, KF, FeCl3, H3PO4. Назавіце якасныя прыкметы рэакцый, напішыце іх ураўненні ў малекулярнай, поўнай і скарочанай іоннай формах.
6. Вызначце масу медзі, якую можна вылучыць з 1 дм3 раствору CuCl2 з канцэнтрацыяй 0,07 моль/дм3 жалезнымі апілкамі, узятымі ў лішку, калі такім чынам атрымліваюць 95 % металу.
7. Назавіце масу раствору з масавай доляй карбанату натрыю 8,48 %, неабходную для поўнага асаджэння катыёнаў Ca2+ з раствору масай 222 г, у якім масавая доля хларыду кальцыю складае 0,10.
8. Вылічыце масу пітной соды NaHCO3, якая неабходна для нейтралізацыі 96,0%-най сернай кіслаты аб’ёмам 1,00p дм3 і ρ = 1,835 г/см3.
9. Да раствору ёдыду барыю BaI2 масай 391 г з масавай доляй солі, роўнай 40 %, дадалі 96%-ны раствор H2SO4 з ρ = 1,835 г/см3 у колькасці, дастатковай для поўнага асаджэння барыю ў выглядзе BaSO4. Разлічыце масу (г) і аб’ём (см3) дададзенага раствору сернай кіслаты.
10. Выкарыстоўваючы даныя задачы 9, разлічыце масу асадку BaSO4, а таксама масу раствору ўтворанага ёдавадароду і масавую долю HI у ім.