§ 17. Міжмалекулярнае ўзаемадзеянне і вадародная сувязь
*Самакантроль
1. Міжмалекулярнае ўзаемадзеянне ўзмацняецца ў радах:
- а) С2Н6, СН4, С6Н14;
- б) С2Н6, С6Н14, С15Н32;
- в) Н2S, Н2Se, Н2Te;
- г) С2Н5OH, С4Н10, С15Н32.
2. На малюнку паказана ўтварэнне вадароднай сувязі паміж:

- а) малекуламі воды;
- б) малекуламі вады і карбонавай кіслаты;
- в) малекуламі вады і спірту;
- г) малекуламі спірту.
3. Першае рэчыва за кошт вадароднай сувязі мае большую тэмпературу кіпення, чым другое, у парах:
- а) SiH4 і СH4;
- б) HF і HCl;
- в) О2 і N2;
- г) С2Н5ОН і С4Н10.
4. Утварэнне ўнутрымалекулярнай сувязі адлюстроўваюць схемы:
а) 

б) 

в) 

г) 

5. Узмацненне міжмалекулярнага ўзаемадзеяння прыводзіць да:
- а) паніжэння лятучасці рэчываў;
- б) зніжэнні інтэнсіўнасці паху;
- в) паніжэння тэмпературы кіпення;
- г) павышэння тэмпературы плаўлення.