§ 9. Стан электрона ў атаме
*Самакантроль
1. Карпускулярна-хвалевы дуалізм разглядае электрон толькі як:
- а) хвалю;
- б) часціцу;
- в) карпускулу;
- г) і хвалю, і часціцу адначасова.
2. Пакажыце выявы р-арбіталі:
а)
б)
в)
г)
3. Электронна-графічнай схемай атама вугляроду ў асноўным стане з’яўляецца:
а)
б)
в)
г)
4. Правільнымі з’яўляюцца сцвярджэнні:
- а) стан атама з найменшай магчымай для яго энергіяй называюць няўзбуджаным;
- б) найбольш моцна з ядром звязаны электроны першага ўзроўню;
- в) лік электронаў на энергетычным узроўні n вызначаецца па формуле N = 2n2;
- г) спін умоўна характарызуе кручэнне электрона вакол уласнай восі.
5. У парадку павелічэння энергіі атамныя арбіталі ўказаны ў радах:
- а) 2р, 2s, 3d;
- б) 1s, 3s, 3d;
- в) 1s, 3s, 2p;
- г) 3p, 4s, 3d.