§ 3.3. Асновы
Пытанні, заданні, задачы
1. Назавіце асновы: КОН, Са(ОН)2, Сu(OH)2, Ni(OH)2, Fe(OH)2, Fe(OH)3. Якія з іх адносяцца да нерастваральных, маларастваральных, растваральных?
2. Прывядзіце прыклад ураўнення рэакцыі ўзаемадзеяння шчолачы з амфатэрным гідраксідам:
- а) у растворы;
- б) у расплаве.
3. Дакажыце, што гідрат аміяку NH3 ∙ H2O адносіцца да асноў.
4. Пералічыце хімічныя ўласцівасці:
- а) шчолачаў;
- б) нерастваральных асноў;
- в) амфатэрных гідраксідаў.
5. Складзіце ўраўненні рэакцый паміж гідраксідам натрыю і рэчывамі, формулы якіх СО2, Н2SO3, FeSO4, Mg(NO3)2. Назавіце ўтвораныя солі.
6. Абярыце рэагент (або рэагенты) для ажыццяўлення наступных ператварэнняў.
Ператварэнне | Рэагенты |
а) K → KОН; б) CuCl2 → Cu(OH)2; в) Fe2O3 → Fe(OH)3; г) BaO → Ba(OH)2 |
1) Mg(OH)2; 2) NaOH; 3) NaCl; 4) HCl; 5) H2O |
7. Складзіце ўраўненні дысацыяцыі рэчываў Zn(OH)Cl і LiOH. Якое з іх не адносіцца да шчолачаў? Чаму?
8. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:
- a) Cu(OH)2
CuSO4
Cu(OH)2
CuOH
…;
- б) Na
NaOH
Fe(OH)3
Fe2O3
….
9. Укажыце афарбоўку лакмусу ў растворы, атрыманым пры дадаванні да раствору, які ўтрымлівае гідраксід натрыю масай 10 г, раствору, што ўтрымлівае серную кіслату такой самай масы.
10. Да раствору гідраксіду натрыю масай 150 г з масавай доляй шчолачы 3 % дадалі натрый масай 2,3 г. Вызначце масавую долю рэчыва ў канчатковым растворы (з дакладнасцю да чатырох значных лічбаў).