*§ 0-8. Сказы са звароткамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля сказаў са звароткамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення
Устаўныя канструкцыі
Устаўныя канструкцыі — сінтаксічныя адзінкі, якія дапаўняюць, паясняюць, удакладняюць інфармацыйны змест сказа ці яго асобных членаў. Такія канструкцыі звязаны са сказам сэнсава і інтанацыйна: вымаўляюцца паніжаным тонам і паскораным тэмпам. На пісьме ўстаўныя канструкцыі афармляюцца дужкамі або працяжнікамі. |