*§ 0-8. Сказы са звароткамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля сказаў са звароткамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення
Сказы са звароткамі
Мэта сказаў са звароткамі — засяродзіць увагу слухачоў (чытачоў) на прадмеце паведамлення, перадаць загад, просьбу, пажаданне таго, хто гаворыць. Называючы адрасата, зваротак разам з іншымі членамі сказа ўдзельнічае ў камунікатыўнай функцыі маўлення. |