*§ 0-8. Сказы са звароткамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля сказаў са звароткамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення
Паслухаем мовазнаўцаў
Зваротак выкарыстоўваецца ва ўсіх стылях мовы. У афіцыйным стылі зваротак з’яўляецца лаканічным і яркім прыёмам вылучэння адрасата, у яго ролі выступаюць уласныя імёны, назвы асоб па прафесіі, пасадзе і г. д. Як правіла, такі зваротак ставіцца ў пачатку выказвання. |