*§ 0-8. Сказы са звароткамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля сказаў са звароткамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення
Практыкаванне 2
Разгледзьце табліцу. На яе аснове падрыхтуйце паведамленне на тэму «Зваротак і знакі прыпынку пры ім» па наступным плане:
1. Лексіка-семантычная роля зваротка ў сказе.
2. Структура і спосаб выражэння зваротка.
3. Месца зваротка ў сказе.
•Складзіце сказы, у якіх зваротак знаходзіўся б у пачатку, у сярэдзіне і ў канцы сказа. Запішыце іх.
•Зрабіце сінтаксічны разбор аднаго сказа, складзенага вамі.