*§ 0-6. Сказы з адасобленымі членамі. Адасобленыя азначэнні і прыдаткі, акалічнасці, дапаўненні, удакладняльныя члены сказа, іх сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля
Адасобленыя дапаўненні
А д а с а б л я ю ц ц а д а п а ў н е н н і, выражаныя назоўнікамі або займеннікамі з прыназоўнікамі акрамя, апрача, замест, за выключэннем, уключаючы і інш.: Усе мае карпілаўцы, за выключэннем двух-трох чалавек, «адпачываюць» (С. Давідовіч). На зямлі, замест карычневай, сухой і слізкай ігліцы, слаліся дываны з сухіх імхоў (І. Гурскі). Усе смяяліся лёгка, голасна, апрача Толі (Б. Мікуліч). |