*§ 11-0. Юрыдычныя навукі і прафесіі

Юрысконсульт. Юрысконсультам з’яўляецца работнік юрыдычнай службы дзяржаўных органаў, арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў.

Пасаду юрысконсульта можа заняць грамадзянін (у тым ліку замежны), які мае вышэйшую або сярэднюю спецыяльную юрыдычную адукацыю.

Асаблівасцю працы юрысконсульта з’яўляецца тое, што яе змест у многім залежыць ад сферы дзейнасці, профілю адпаведнага дзяржаўнага органа, арганізацыі, установы або прадпрыемства. Напрыклад, юрысконсульт установы аховы здароўя павінен валодаць ведамі ў пытаннях закупкі медыцынскіх тавараў, а юрысконсульт фабрыкі — ведаць і граматна прымяняць заканадаўства аб куплі-продажы, пастаўках, арэндзе і да т. п. Праца юрысконсульта адказная, бо ён удзельнічае ў падрыхтоўцы ўсіх дакументаў прававога характару адпаведнага органа ці арганізацыі — загадаў і распараджэнняў кіраўнікоў, розных дамоўленасцей і пагадненняў, прэтэнзій, іскавых заяў і г. д. Усе работнікі органа ці арганізацыі могуць звярнуцца да юрысконсульта па кансультацыю па юрыдычных пытаннях, якую той абавязаны даць. Пры гэтым асноўнай задачай любога юрысконсульта з’яўляецца забеспячэнне надзейнай эфектыўнай дзейнасці органа, арганізацыі, установы, прадпрыемства.

Якія яшчэ юрыдычныя прафесіі вам знаёмы?

icon-task

Запоўніце табліцу, упісаўшы функцыі, якія выконваюць юрысты на пазначаных пасадах. Ці можа адна і тая ж функцыя выконвацца юрыстамі, якія займаюць розныя пасады?

Правядзенне кансультацый па пытаннях прымянення працоўнага заканадаўства, састаўленне іскавой заявы, узбуджэнне крымінальнай справы, засведчванне дыплома, агляд месца злачынства, састаўленне праекта даверанасці, падрыхтоўка загада аб прыёме на працу, апытанне сведкаў, засведчванне завяшчання, прадстаўленне інтарэсаў асобы ў судовым працэсе, тлумачэнне парадку спагнання аліментаў.

АдвакатСледчыНатарыусЮрысконсульт
       

Дапамажыце скласці рэзюме грамадзяніну, які прэтендуе на пасаду: а) натарыуса; б) адваката; в) юрысконсульта; г) следчага.

Якія звесткі павінны быць указаны ў абавязковым парадку, а якія пажадана ўказаць?