*§ 5-1. Глабалізацыя

Супярэчлівы характар глабалізацыі. У эканамічным аспекце глабалізацыя праяўляецца ў пашырэнні маштабаў дзейнасці і значным росце ўплыву транснацыянальных карпарацый, якія аказваюць уплыў на палітычныя рашэнні.

Агляд «Самыя дарагія брэнды свету 2020» (па версіі часопіса Forbes)
Агляд «Самыя дарагія брэнды свету 2020» (па версіі часопіса Forbes)

Некаторыя кампаніі маюць больш грошай і ўлады, чым цэлыя краіны? (2020)

icon-discussions
  • • Колькі кампаній з інфаграфікі вам вядома?
  • • Што яны вырабляюць?
  • • Якія брэнды хутчэй за ўсё раслі, а якія — падалі ў 2020 г.? Як вы думаеце чаму?
  • • Выкажыце здагадку, як на становішча брэндаў паўплывала пандэмія COVID-19. Якое іх становішча зараз? 

Хваробы заўсёды былі спадарожнікамі чалавека, але сёння з-за глабальных тэндэнцый пагроза ўзнікнення глабальнай надзвычайнай сітуацыі ў галіне аховы здароўя моцная як ніколі. Таму для барацьбы з пандэміяй усе краіны зацікаўлены ў падключэнні да адзінай інфармацыйнай сістэмы пра навуковыя даследаванні захворванняў, меры прафілактыкі і эфектыўныя спосабы лячэння, вынікі апрабацыі вакцын, распаўсюджванне тэхналогій вытворчасці эфектыўных лекаў і да т. п.

Чаму ў 2019 г. Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўключыла недавер да вакцынацыі ў спіс дзесяці глабальных пагроз для здароўя насельніцтва?

Карыкатура Джэймса Гілрэя «Каровіна воспа, ці Цудоўнае дзеянне новай прышчэпкі» (1802)
Карыкатура Джэймса Гілрэя «Каровіна воспа, ці Цудоўнае дзеянне новай прышчэпкі» (1802)

Чые аргументы (праціўнікаў ці прыхільнікаў вакцынацыі) высмейваў мастак у пачатку ХІХ ст.? Чаму вы так думаеце?

Якія адносіны да прышчэпак паказвае аўтар комікса ў ХХІ ст.? Якімі сродкамі даносіцца мэсэдж?

icon-discussions
  • • Вытворчасць вакцын з’яўляецца надзвычай развітым і прыбытковым бізнесам, таму вытворцы вакцын, уступаючы ў змову з работнікамі медыцынскіх дзяржаўных службаў, клінік і даследчых устаноў, выпускаюць і навязваюць вакцыны часцяком насуперак аб’ектыўнай мэтазгоднасці, з меркаванняў істотнай камерцыйнай выгады (форум праціўнікаў прышчэпкі, 2018 г.).
  • • Штогод дзякуючы вакцынам удаецца ратаваць каля 3 млн дзяцей ад смяротных і надзвычай небяспечных інфекцыйных захворванняў, такіх як адзёр, пнеўманія, халера і дыфтэрыя. Вакцыны з’яўляюцца адным з самых эканамічна эфектыўных інструментаў для аховы здароўя, вынайдзеных чалавецтвам. Кожны долар ЗША, выдаткаваны на імунізацыю дзяцей, акупляецца ў памеры да 44 долараў. Але нягледзячы на гэта, у 2017 г. каля 1,5 млн дзяцей памерла ад хвароб, якія можна было б прадухіліць з дапамогай прышчэпкі. 

Культурная глабалізацыя – гэта ўсеагульны і шматбаковы працэс культурнай інтэграцыі, нацыянальных і этнічных супольнасцей, рост узаемаўплыву, паглыблення сувязей народаў. Тэрытарыяльныя межы паміж супольнасцямі становяцца ўсё больш пранікальныя, культурныя «межы» фактычна размываюцца. Фарміруецца глабальны ўніфікаваны свет матэрыяльных «культурных артэфактаў» – прадметаў асяроддзя, асабліва грамадскага прызначэння, што абкружае чалавека, які жыве ў больш ці менш буйным гарадскім цэнтры або ў непасрэднай блізкасці ад яго, часта здзяйсняе дзелавыя і забаўляльныя паездкі. У розных краінах аэрапорты, гасцініцы, аўтамабілі, рэстараны, супермаркеты, вакзалы, транспарт, камп’ютары, мабільныя тэлефоны, тэлевізары, сучасныя вышынныя будынкі выглядаюць практычна аднолькава.

icon-search
Выкажыце здагадку, якія гарады вы бачыце на малюнках. З дапамогай пошуку па малюнках у інтэрнэце праверце свае меркаванні. Што вас здзівіла, засмуціла, узрадавала? 

У чым плюсы і мінусы «глабалізацыі біяграфіі»?

icon-persona
Нямецкі сацыёлаг Ульрых Бек – адзін з самых вядомых тэарэтыкаў глабалізму – звяртае асаблівую ўвагу на тое, што магчымасці, якія адкрывае глабалізацыя, ствараюць новае вымярэнне сацыяльнай няроўнасці і, па сутнасці, звязаны з вялікай рызыкай. Сучасны свет змяняецца настолькі дынамічна, што гэта выклікае праблемы фарміравання сацыяльнай ідэнтычнасці, для якой цяжка знайсці прыдатныя ўзоры ў мінулым. Новае, на думку Бека, заключаецца ў глабалізацыі біяграфіі. Гэтаму садзейнічаюць мультыкультурныя шлюбы і сем’і, сістэма транснацыянальнай вытворчасці, крамы, сябры, адукацыя, кіно, музыка. Прадстаўнікоў усіх кантынентаў, культур і рэлігій хвалююць экалагічныя праблемы, масавыя эпідэміі, беднасць «трэцяга свету», сацыяльныя рэформы, палітычная сітуацыя ў свеце. Аднак такая мадэль паводзінаў не з’яўляецца агульнараспаўсюджанай. Большасць насельнікаў глабальнага свету застаюцца прывязаныя да пэўнай тэрыторыі. Прычым часам гэта ўспрымаецца як прымета нізкага сацыяльнага статусу. 

Фарміраванне і рост уплыву глабальнай культуры («глабалізацыя» культуры) суправаджаецца ўзмацненнем цікавасці да лакальных асаблівасцей, культурных адрозненняў («лакалізацыі» культуры). Адбываецца змешванне разнародных культурных элементаў, якія вядуць да ўзнікнення «сінтэтычных» культурных форм і ўзораў у выніку ўзаемадзеяння глабальных, нацыянальных і рэгіянальных патокаў культурных уплываў і іх перапрацоўкі на лакальным узроўні.

icon-persona
Для абазначэння працэсу ўзаемадзеяння глабальнага і лакальнага англійскі сацыёлаг Роланд Робертсан у 1990-я гг. прапанаваў тэрмін глакалізацыя. Глакалізацыя – гэта працэс эканамічнага, сацыяльнага, культурнага развіцця, які характарызуецца суіснаваннем тэндэнцый глабалізацыі і тэндэнцый захавання і ўзмацнення рэгіянальных адрозненняў (замест іх чаканага знікнення). Вучоны сцвярджае, што «ўрэшце глабальныя і лакальныя тэндэнцыі ўзаемадапаўняюць і ўзаемапранікаюць адна ў адну, хоць у канкрэтных сітуацыях могуць прыйсці ў сутыкненне». 
icon-task
Канкрэтызуйце прыкладамі з рэкламы праявы глакалізацыі (узаемадапаўненне і ўзаемапранікненне). Апішыце канкрэтную сітуацыю, пры якой можа адбыцца сутыкненне глабальнага і лакальнага. 
icon-discussions
Растлумачце значэнне лозунгу «Думаць глабальна, дзейнічаць лакальна» ў сучасным свеце. Стварыце свой лагатып для гэтага лозунгу.