§ 4. Гарызонты інфармацыйнага грамадства
![icon-questions](http://profil.adu.by/pluginfile.php/6225/mod_book/chapter/19652/icon_questions_c1.jpg)
1. Пералічыце асноўныя прыметы інфармацыйнага грамадства.
2. Запоўніце табліцу «Уплыў інфармацыйнага грамадства на асноўныя сферы жыцця грамадства». Прывядзіце прыклады і зрабіце высновы.
![Табліца «Уплыў інфармацыйнага грамадства на асноўныя сферы жыцця грамадства»](http://profil.adu.by/pluginfile.php/6225/mod_book/chapter/19652/4.5.jpg)
![](http://profil.adu.by/pluginfile.php/6225/mod_book/chapter/19652/4.6.jpg)
3. Прааналізуйце эмблему і дэвіз «Лепшы час для новых ведаў» Мінскага ўніверсітэта трэцяга ўзросту. Як яны адлюстроўваюць прынцыпы адукацыі ў інфармацыйным грамадстве? Хто з’яўляецца мэтавай аўдыторыяй дадзенага адукацыйнага праекта?
![](http://profil.adu.by/pluginfile.php/6225/mod_book/chapter/19652/4.7.jpg)
4. Правядзіце SWOT-аналіз (ад абрэвіятурнага скарачэння выразу, які ў перакладзе з англійскай мовы азначае: S — strength — моцныя бакі; W — weakness — слабыя бакі; O — opportunities — магчымасці; T — threats — цяжкасці, пагрозы) развіцця інфармацыйнага грамадства ў Беларусі.
![icon-idea](http://profil.adu.by/pluginfile.php/6225/mod_book/chapter/19652/icon_idea_c1.jpg)
Выканайце міні-праект «Як інтэрнэт рэчаў змяняе жыццё людзей». Запішыце відэападкаст пра тое, як тэхналогіі інтэрнэта рэчаў (ад англ. Internet of Things, скарочана IoT) выкарыстоўваюцца ў паўсядзённым жыцці.