§ 2. Ступені грамадскага развіцця

icon-questions
  • 1. Пералічыце крытэрыі вылучэння стадый у развіцці грамадства.
  • 2. Складзіце і запоўніце параўнальную табліцу «Тры “хвалі” развіцця грамадства», адказаўшы на наступныя пытанні:
    • • Якія тэхналогіі пакладзены ў аснову «хвалі»?
    • • Якая галіна эканомікі з’яўляецца асноўнай?
    • • Што сабой уяўляе сацыяльная структура грамадства?
    • • Што з’яўляецца галоўнай каштоўнасцю грамадства?
    • • Якія храналагічныя межы перыяду?
  • 3. Як вы разумееце словы Э. Тофлера аб тым, што ў цяперашні час у свеце адначасова суіснуюць тры «хвалі»? На якой «хвалі» знаходзіцца сучаснае беларускае грамадства? Абгрунтуйце сваё меркаванне.
  • 4. Чаму чалавек традыцыйнага грамадства ўспрымаў час як чараду паўтаральных падзей («кола часу»), а чалавек індустрыяльнага грамадства — як прагрэс («страла часу»)? Сімвалам якога гістарычнага тыпу грамадства можна лічыць Кнігу рэкордаў Гінэса? 
icon-idea
Выканайце міні-праект «ХХ стагоддзе: ад лучыны да інтэрнэту». Падрыхтуйце візуалізацыю (плакат, інфаграфіку, стужку часу) змен за 100 гадоў якой-небудзь рэчы ці сацыяльнай з’явы.