§ 2. Ступені грамадскага развіцця
- 1. Пералічыце крытэрыі вылучэння стадый у развіцці грамадства.
- 2. Складзіце і запоўніце параўнальную табліцу «Тры “хвалі” развіцця грамадства», адказаўшы на наступныя пытанні:
- • Якія тэхналогіі пакладзены ў аснову «хвалі»?
- • Якая галіна эканомікі з’яўляецца асноўнай?
- • Што сабой уяўляе сацыяльная структура грамадства?
- • Што з’яўляецца галоўнай каштоўнасцю грамадства?
- • Якія храналагічныя межы перыяду?
- 3. Як вы разумееце словы Э. Тофлера аб тым, што ў цяперашні час у свеце адначасова суіснуюць тры «хвалі»? На якой «хвалі» знаходзіцца сучаснае беларускае грамадства? Абгрунтуйце сваё меркаванне.
- 4. Чаму чалавек традыцыйнага грамадства ўспрымаў час як чараду паўтаральных падзей («кола часу»), а чалавек індустрыяльнага грамадства — як прагрэс («страла часу»)? Сімвалам якога гістарычнага тыпу грамадства можна лічыць Кнігу рэкордаў Гінэса?
Выканайце міні-праект «ХХ стагоддзе: ад лучыны да інтэрнэту». Падрыхтуйце візуалізацыю (плакат, інфаграфіку, стужку часу) змен за 100 гадоў якой-небудзь рэчы ці сацыяльнай з’явы.