§ 22. ПРЫЧЫНЫ ГЛАБАЛЬНАЙ ЭНЕРГЕТЫЧНАЙ ПРАБЛЕМЫ
Падвядзём вынікі. Энергетыка забяспечвае развіццё эканомікі любой краіны. Галоўнай прычынай узнікнення энергетычнай праблемы з’яўляецца … . Памяншэнне аб’ёмаў спажывання энергіі характэрна для … краін у процівагу краінам, якія … . Да краін з найбольшым аб’ёмам спажывання энергіі адносяцца …, …, … . Павелічэнне спажывання паліўных рэсурсаў цягне за сабой абвастрэнне … праблемы.
Праверым свае веды. 1. Якімі фактарамі абумоўлена энергетычная праблема? 2. Якія змяненні ў спажыванні энергіі адбываюцца ў свеце ў апошні час? 3. Як энергетыка ўплывае на навакольнае асяроддзе?
Ад простага да складанага. 1. У працэсе вытворчасці ядзернай энергіі ўзровень вуглякіслага газу меншы, чым у працэсе выпрацоўкі сонечнай і геатэрмальнай энергіі. Якія віды энергіі з’яўляюцца самымі «чыстымі»? 2. Якія шляхі мінімізацыі адмоўнага ўздзеяння энергетыкі на навакольнае асяроддзе, на ваш погляд, можна прапанаваць?
Ад тэорыі да практыкі. 1. Падрыхтуйце прэзентацыю «Уплыў энергетыкі на навакольнае асяроддзе». 2. Выкарыстоўваючы матэрыялы сайта PRoAtom (спасылка па QR-коду), падрыхтуйце паведамленне аб магчымых сцэнарыях развіцця сусветнай энергетыкі.