§ 5. УПЛЫЎ ДЗЕЙНАСЦІ ЧАЛАВЕКА НА АТМАСФЕРУ
Падвядзём вынікі. Значны ўплыў на забруджванне паветра аказваюць вялікія … і буйныя … … . Уплыў цеплавых электрастанцый на атмасферу ў асноўным звязаны са спальваннем … … . У структуры … і … выкідаў прадпрыемстваў чорнай металургіі пераважаюць … … . Асаблівую рызыку для здароўя чалавека ўяўляюць … …, двухвокіс … і …, … … .
Праверым свае веды. 1. Назавіце асноўныя крыніцы антрапагеннага забруджвання атмасфернага паветра. 2. Як і чым забруджвае паветра аўтатранспарт? 3. Якія рэчывы — забруджвальнікі паветра найбольш небяспечныя для чалавека?
Ад простага да складанага. 1. Якія крыніцы забруджвання ў большай ступені ўплываюць на якасць паветра ў гарадах? 2. Як рэчывы, што забруджваюць паветра, уплываюць на арганізм чалавека?
Ад тэорыі да практыкі. 1. Якія антрапагенныя крыніцы забруджвання паветра характэрны для вашай мясцовасці? 2. Якія мерапрыемствы праводзяцца для зніжэння іх негатыўнага ўздзеяння?