§ 1. ГЕАЭКАЛАГІЧНЫЯ ФУНКЦЫІ ЛІТАСФЕРЫ
Падвядзём вынікі. Літасфера выконвае чатыры асноўныя геаэкалагічныя функцыі: …, …, …, … . Рэсурсы літасферы, неабходныя для жыцця біёты, прадстаўлены двума складнікамі: …, … . Усе неспрыяльныя прыродныя і антрапагенныя … працэсы можна падзяліць на дзве прынцыпова розныя групы: …, … . Зона … — гэта … анамалія, абумоўленая дзейнасцю чалавека. Анамаліі геафізічных палёў звязаны з …, … і іншымі структурамі літасферы.
Праверым свае веды. 1. Назавіце асноўныя геаэкалагічныя функцыі літасферы. 2. Пералічыце асноўныя спосабы перамяшчэння рэчываў у літасферы. 3. Як геафізічныя анамаліі ўплываюць на стан біёты, у тым ліку чалавека?
Ад простага да складанага. 1. У чым заключаецца прынцыповае адрозненне геафізічнай і геахімічнай функцый літасферы ад рэсурснай і геадынамічнай? 2. Якую ролю адыгрывае вялікі кругаварот рэчываў у геаграфічнай абалонцы і жыцці біёты Зямлі?
Ад тэорыі да практыкі. 1. У нас дома ёсць вялікая колькасць электрычных прыбораў і тэхнікі. Карыстаючыся ведамі пра геафізічную функцыю літасферы, прывядзіце доказы негатыўнага ўздзеяння на здароўе чалавека бытавой тэхнікі і гаджэтаў. 2. Чаму мінеральныя рэсурсы адносяцца да катэгорыі неаднаўляльных і якое іх значэнне для гаспадарчай дзейнасці чалавека?