§ 1. ГЕАЭКАЛАГІЧНЫЯ ФУНКЦЫІ ЛІТАСФЕРЫ
Геаэкалагічныя асаблівасці літасферы. Літасфера з’яўляецца геалагічнай асновай ландшафту, глеб, асяроддзем абмену рэчывам і энергіяй з атмасферай і паверхневай гідрасферай. Праз яе ажыццяўляецца кругаварот вады ў прыродзе. Яна служыць назапашвальнікам прэсных вод, забяспечвае працэсы жыццядзейнасці зямной біёты.
Біёта (от греч. biote — ‘жыццё’) — сукупнасць усіх жывых арганізмаў, якія жывуць на пэўнай тэрыторыі.
У літасферы сканцэнтраваны прыродныя мінеральныя рэсурсы, неабходныя для функцыянавання і развіцця чалавецтва.