*§ 0-3. Словазлучэнне; віды, спосабы і сродкі сінтаксічнай сувязі ў словазлучэнні
Практыкаванне 1
Асноўнымі сінтаксічнымі адзінкамі з’яўляюцца словазлучэнне і сказ. Аднак яны розныя паводле будовы, прымет і функцый. Разгледзьце табліцу. З яе дапамогай раскажыце пра характэрныя прыметы, уласцівыя словазлучэнню і сказу.
Словазлучэнне і сказ | |
Прыметы словазлучэння | Прыметы сказа |
1. Больш дакладна, чым слова, называе прадмет, прымету, дзеянне | 1. Служыць для фарміравання і выказвання думкі |
2. Не мае інтанацыйнай завершанасці |
2. Характарызуецца інтанацыйнай і сэнсавай завершанасцю |
3. Складаецца з галоўнай і залежнай частак | 3. Мае граматычную аснову |
4. Суадносіць выказванне з асобай, ладам і часам |
•З улікам інфармацыі, прыведзенай у табліцы, абгрунтуйце розніцу паміж словазлучэннямі ранняя вясна, прыгожая дзяўчына і сказамі Ранняя вясна. Прыгожая дзяўчына.