*§ 0-3. Словазлучэнне; віды, спосабы і сродкі сінтаксічнай сувязі ў словазлучэнні
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 11 клас |
Книга: | *§ 0-3. Словазлучэнне; віды, спосабы і сродкі сінтаксічнай сувязі ў словазлучэнні |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Понедельник, 2 Июнь 2025, 17:15 |
Словазлучэнне
Словазлучэнне — сэнсавае і граматычнае адзінства, утворанае на аснове падпарадкавальнай сувязі двух ці больш самастойных слоў (кампанентаў). Словазлучэнне як кампанент сказа перадае разнастайныя адносіны паміж прадметамі, з’явамі, дзеяннямі, прыметамі: дасканалы праект, вяршыня дасканаласці, выканаць дасканала.
![]() |
Практыкаванне 1
Асноўнымі сінтаксічнымі адзінкамі з’яўляюцца словазлучэнне і сказ. Аднак яны розныя паводле будовы, прымет і функцый. Разгледзьце табліцу. З яе дапамогай раскажыце пра характэрныя прыметы, уласцівыя словазлучэнню і сказу.
Словазлучэнне і сказ | |
Прыметы словазлучэння | Прыметы сказа |
1. Больш дакладна, чым слова, называе прадмет, прымету, дзеянне | 1. Служыць для фарміравання і выказвання думкі |
2. Не мае інтанацыйнай завершанасці |
2. Характарызуецца інтанацыйнай і сэнсавай завершанасцю |
3. Складаецца з галоўнай і залежнай частак | 3. Мае граматычную аснову |
4. Суадносіць выказванне з асобай, ладам і часам |
•З улікам інфармацыі, прыведзенай у табліцы, абгрунтуйце розніцу паміж словазлучэннямі ранняя вясна, прыгожая дзяўчына і сказамі Ранняя вясна. Прыгожая дзяўчына.
Практыкаванне 2
Прачытайце. Вызначце тэму, выпішыце асноўную думку тэксту.
Выпішыце прыклады словазлучэнняў на розныя віды і спосабы сінтаксічнай сувязі, а таксама прыклады слоў, што не з’яўляюцца словазлучэннямі. Растлумачце прапушчаныя арфаграмы і знакі прыпынку.
Мікалай стаяў і як зачарава..ы глядзеў на траву і да яго нібы а..некуль здалёку-здалёку даходзіла што кожная травінка — гэта заўсёды кветка, якою трэба любавацца, якую трэба шанаваць.
Вунь трымціць мятлік. Кветачкі такія далікатныя-далікатныя. ..далёку не разгледз..ць ды і зблізу таксама. А як многа іх — нібы пылок нібы дымок які вісіць над травою.
Рамонкі. Вялікія, чыстыя, лупатыя. Цэлы букет стаіць, толькі без вазы. Але ў вазе відаць іх не ра..тавіць — што ніжэй, што вышэй…
А вось пад самым носам — зв..рабой. Трава ад сямі хвароб. Лісточкі прадаўгаватыя сім..трычныя — у той бок і ў гэты. Яны падобныя на зялёныя бочачкі, нават палосы як клёпкі лінуюцца па іх. Кветкі жоўтыя, ледзь не аранжавыя як усё роўна яны гл..дзяцца ў сонца. Спачатку здаецца, што пялёсткі брудныя у нейкіх крáпінках а пасля заўважаеш што крáпінкі не на п..лёстках, а на тычынках (Я. Сіпакоў).
Як вы лічыце, ці стаé сучасным гараджанам часу, як герою тэксту, на «зачараванасць» прыродай — сінім небам, зялёнай травой, птушынымі галасамі?Запішыце мастацкае апісанне (7-8 сказаў) сваёй любімай кветкі (расліны, дрэва).
Практыкаванне 3
Акрэсліце стыль тэксту з улікам лексічных, марфалагічных і сінтаксічных прымет. Выпішыце словазлучэнні з тэксту, ахарактарызуйце іх паводле лексіка-граматычнага разраду.
Шыпшына — расліна сямейства ружакветных.
У чэрвені-ліпені ў лясах і паблізу дарог часта сустракаецца шыпшына, ці дзікая ружа, якая цвіце буйнымі ружовымі або белымі кветкамі з моцным прыемным пахам. Сцябло шыпшыны, а таксама чаранкі і нават сярэднія жылкі лістоў пакрыты вострымі калючкамі, якія ахоўваюць расліну ад паядання яе жывёламі.
Добра прыкметна шыпшына і ўвосень, калі на ёй выспяваюць аранжавыя або чырвоныя сакавітыя плады. Сапраўдныя плады шыпшыны — гэта дробныя белаватыя арэшкі. Яны развіваюцца з зáвязі і знаходзяцца ўнутры бакалападобнага кветаложа.
Амаль усе віды шыпшыны маюць схільнасць утвараць махрыстыя, са шматлікімі пялёсткамі кветкі. Выкарыстоўваючы гэту ўласцівасць шыпшыны, чалавек атрымаў шматлікія гатункі садовых руж: чайныя, паліянтавыя, маслічныя і іншыя. З пялёсткаў маслічных руж атрымліваюць духмянае рýжавае масла (В. Карчагіна).
Выпішыце сказ з адасобленым прыдаткам і растлумачце знакі прыпынку ў ім.
•Параўнайце ролю словазлучэнняў у гэтым і папярэднім тэкстах.
Прачытайце, пісьмова адкажыце на пытанне: Хто ў айчыннай лінгвістыцы пачынаў даследаванне словазлучэння як асноўнай адзінкі сінтаксісу?
Традыцыйна словазлучэнне лічыцца ў беларускай лінгвістыцы, побач са сказам, асноўнай адзінкай сінтаксісу. Вытокі гэтай устойлівай традыцыі ва ўсходнеславянскім мовазнаўстве звычайна знаходзілі ў «Расійскай граматыцы» М. В. Ламаносава. Аднак пазней вучоныя даказалі, што сам М. В. Ламаносаў называў «варотамі сваёй вучонасці» «Граматыку» беларускага пісьменніка, рэлігійнага і грамадска-палітычнага дзеяча, вучонага і педагога Мялеція Сматрыцкага, які адным з першых пачаў распрацоўваць пытанні стылістычнага сінтаксісу, даў падрабязнае апісанне разнастайных стылістычных фігур (1619 год). Азначэнне словазлучэння як спалучэнне слоў разглядаецца яшчэ ў знакамітай усходнеславянскай граматыцы — «Грамматіка словенска» Лаўрэнція Зізанія (1596 год). У гэтай жа граматыцы, выдадзенай больш чым на 150 гадоў раней за «Российскую грамматику» М. В. Ламаносава, даецца і азначэнне сказа як спалучэння слоў, якое перадае завершаную думку (Л. Антанюк).
•Запішыце сучаснае азначэнне паняццяў словазлучэнне, сказ. Чым гэтыя азначэнні адрозніваюцца ад тых, што прыведзены ў тэксце?З дапамогай энцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў «Беларуская мова» або інтэрнэт-крыніц падрыхтуйце сціслае выказванне пра дзейнасць Мялеція Сматрыцкага або Лаўрэнція Зізанія.
Практыкаванне 4
Як вядома, словазлучэнні з дзеясловам у ролі галоўнага слова з’яўляюцца самым шматлікім і разнастайным тыпам словазлучэнняў у беларускай мове. Гэта тлумачыцца багатай спалучальнасцю, разнастайнасцю значэнняў самога дзеяслова.
Прачытайце тэкст, выпішыце словазлучэнні «дзеяслоў + (прыназоўнік) + назоўнік». Вызначце від сэнсавых адносін паміж галоўным і залежным словамі: аб’ектныя, азначальныя, азначальна-акалічнасныя, акалічнасныя, прасторавыя, прычынныя, мэтавыя, часавыя, колькасныя.
Тураў і Полацк. Няма ім роўных сярод беларускіх гарадоў па ролі ў гісторыі Беларусі. Калі гістарычнае месца Полацка ў грамадскай свядомасці дакладна замацавана, то Тураву пашанцавала менш. Старажытны Тураў толькі цяпер пачынае аднаўляць сваю гістарычную веліч. Так, у знакавым месцы горада з’явіўся велічны помнік Кірылу Тураўскаму работы мастака Міхаіла Інькова. На думку многіх, ён найбольш адпавядае вобразу свяціцеля. Праваслаўную традыцыю прадаўжае велічны сабор, збудаваны ў цэнтры Турава.
Сённяшняя тураўская інтэлігенцыя імкнецца захаваць і перадаць моладзі духоўную спадчыну продкаў. Выдадзены «Тураўскі слоўнік». Тураўскае навукова-асветніцкае таварыствас выдала больш за 20 альманахаў і кніг, прысвечаных гісторыі роднага краю і яго людзям. Выхаванцы Цэнтра дзіцячай творчасці ўвасабляюць мясцовы каларыт у ляльках-абярэгах з тканіны, гліняных фігурках, вывучаюць гісторыю мясцовага княжацкага воінства.
А сам гарадок з надзеяй глядзіць у будучыню. Горад імкнецца вярнуць сабе годнае месца ў гісторыі, нагадаць пра моц і сілу старажытнага княствас (У. Якаўлеў).
Назавіце сінанімічныя рады да выдзеленых слоў. Растлумачце розніцу паміж сінонімамі.
Зрабіце сінтаксічны разбор простага няўскладненага і простага ўскладненага сказаў з тэксту.З дапамогай інтэрнэт-матэрыялаў раскажыце пра змест, структуру і прызначэнне лексікаграфічнага выдання «Тураўскі слоўнік».
Практыкаванне 5
Прачытайце развагі мастака Міколы Купавы пра ролю мовы ў грамадстве. Наколькі блізкія (далёкія) вам гэтыя разважанні?
Выпішыце з тэксту словазлучэнні, галоўным або залежным кампанентам якіх выступаюць словы мова (родная мова).
Аформіце пісьмова свае разважанні на тэму «Роля мовы ў жыцці грамадства». Раскажыце пра сэнсава-стылістычную ролю і тэкстаўтваральныя магчымасці выпісаных словазлучэнняў пры разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання.
Родная мова — гэта яшчэ і сродак культуры. На роднай мове павінны працаваць школа, універсітэт, гэта элементарная ўмова развіцця народа.
У маёй творчасці мова займае важнае месца, бо ўжо склалася пэўнае разуменне ролі і месца мовы ў нацыянальнай культуры, у нашым мастацтве. Гэта разуменне і прымусіла мяне актыўна сцвярджаць узаемасувязь сродкамі выяўленчага мастацтва.
Праблему мовы як асноўную ў сістэме дзяржаўнага будаўніцтва я вылучаю ў асобную, прынамсі, для сябе. Мова ў побыце, у культуры наогул і ў мастацтве ў прыватнасці, а таксама ў палітыцы, у школе бачыцца як адзіная жыццядзейная сістэма, як адзіны арганізм, адзіны мацярык беларускасці. Я не магу падзяліць гэтыя сферы функцыянавання мовы або аддаць перавагу нейкай адной. Толькі паўнакроўнае бытаванне мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця надае моцы і велічы народнаму духу, стварае гістарычную перспектыву народу, з’яўляецца моцным гарантам яго жыццяздольнасці і вечнасці (М. Купава).
•Выпішыце з тэксту складаныя словы, растлумачце іх правапіс.
•Спішыце тры першыя сказы. Зрабіце іх сінтаксічны аналіз. Успомніце і запішыце прыказкі, прысвечаныя мове.
Практыкаванне 6
Прачытайце прадмову да энцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў «Беларуская мова». Выпішыце апорныя словазлучэнні з тэксту. З іх дапамогай раскажыце пра змест і характар гэтага выдання.
Беларуская мова мае асаблівае значэнне ў жыцці нашай краіны. Яна валодае афіцыйным статусам дзяржаўнай мовы, які замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Законам «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь». Менавіта мова адыграла вызначальную ролю ў станаўленні нацыянальнай ідэнтычнасці* беларусаў, захаванні і развіцці нацыянальнай культуры.
Сёння беларуская мова выкарыстоўваецца ў штодзённых кантактах паміж людзьмі, сродках масавай інфармацыі, сферы адукацыі, навукі, літаратуры і інш. У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры (2016 год) беларуская мова прызнана нематэрыяльнай духоўнай каштоўнасцю і адным з найважнейшых фактараў фарміравання нацыянальнага менталітэту* (артыкул 2). Паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (2011 год) дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на беларускай мове і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права, пры атрыманні агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі вывучэнне беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца абавязковым (артыкул 90).
Энцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў «Беларуская мова» адрасуецца найперш школьнікам, абітурыентам і студэнтам, але яна будзе карыснай самаму шырокаму колу зацікаўленыхсл чытачоў, паколькі яе прызначэнне — не толькі прапанаваць інфармацыю навуковага характару, але і выпрацаваць творчы падыход да асэнсавання моўных з’яў.
Аўтарскі калектыў спадзяецца, што энцыклапедыя «Беларуская мова» паспрыяе выхаванню павагі да нацыянальнай мовы, паглыбленню лінгвістычнай падрыхтоўкі чытачоў (Д. Дзятко).
•Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.
•Выпішыце з тэксту дзеепрыметнік, зрабіце яго марфемны, словаўтваральны і марфалагічны разборы.
•Выпішыце з тэксту просты, складаназалежны, складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак. Зрабіце іх сінтаксічны разбор.
Практыкаванне 7
Дакажыце, што мнагазначнасць слова ўплывае на яго спалучальныя магчымасці. Вызначце, у якіх сферах чалавечай дзейнасці ўжывальныя наступныя словазлучэнні са словам партыя. Складзіце па адным сказе са словазлучэннем з кожнай групы, у якім рэалізаваліся б значэнні слова партыя.
1) палітычная (грамадская) арганізацыя; |
а) камуністычная партыя, дэмакратычная партыя, аграрная партыя; |
Складзіце і запішыце словазлучэнні так, каб словы армія, залаты, шмат ужываліся ў прамым і пераносным значэннях. Складзіце сказы з утворанымі словазлучэннямі.