§ 7. Правілы пабудовы сказаў з адасобленымі членамі, знакі прыпынку
Знакі прыпынку пры адасобленых дапаўненнях
В ы д з я л я ю ц ц а к о с к а м і дапаўненні, выражаныя назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі акрамя, апрача (апроч), амаль, замест, за выключэннем, якія маюць удакладняльнае значэнне, паказваючы на ўключэнне ў лік ці выключэнне прадмета (з’явы) з ліку іншых або на яго замяшчэнне: Нічога воблака не прадвяшчала, апроч таго, што яно плыло і дажджавыя кроплі змяшчала (А. Вярцінскі); Усе, за выключэннем Марыны, былі ўжо ў тэатры. |