§ 7. Правілы пабудовы сказаў з адасобленымі членамі, знакі прыпынку
Практыкаванне 87
Прачытайце тэкст, вызначце яго асноўную думку. Як возера Свіцязь паўплывала на творчасць Я. Чачота і А. Міцкевіча?
Спішыце, раскрываючы дужкі. Пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку і патлумачце іх.
(Не)надта вялікае і (не)надта глыбокае яно [возера Свіцязь] даўно быццам (не)адольны магніт прыцягвае да сябе падарожнікаў з усяго свету.сн Дзвесце гадоў таму на берагах Свіцязі часта бывалі два школьныя сябры Ян Чачот і Адам Міцкевіч. Абодва — нашы землякі выдатныя польскія паэты. Да таго(ж) Ян Чачот руплівы збіральнік беларускага фальклору сам пісаў (па)беларуску вершы. Зачараваныя хараством Свіцязі і пачутымі на яго берагах народнымі легендамі аб прыгажунях(свіцязянках) паэты стварылі (не)калькі балад сапраўдных шэдэўраў (Паводле У. Ягоўдзіка).