§ 6. Правілы ўжывання дзеепрыслоўных і дзеепрыметнікавых зваротаў
Практыкаванне 68
Вызначце сінтаксічныя памылкі ў сказах. Які практычны прыём вы скарыстаеце, каб праверыць правільнасць ужывання дзеепрыслоўных словазлучэнняў? Адрэдагаваныя сказы запішыце.
1. Імкнучыся стаць пераможцамі, у класе палепшылася сітуацыя з дысцыплінай. 2. Выходзячы са школы, у вочы дырэктара кінулася аб’ява. 3. Займаючыся ў секцыі, у хлопца заставалася мала вольнага часу. 4. Я думаю, што, закончыўшы ўніверсітэт, мая мара збудзецца. 5. Так, рыхтуючыся да экскурсіі, праходзілі дні. 6. Выкарыстоўваючы назоўнікі ў розных склонах, змяняецца сэнс сказа. 7. Здаючы экзамен, трэба перад гэтым добра выспацца. 8. Чытаючы другую частку рамана, адразу раскрываецца сэнс эпіграфа. 9. Слухаючы лекцыю, перада мной узніклі гераічныя вобразы абаронцаў Радзімы (З вучнёўскіх работ).