§ 20. Стварэнне дадаткаў
20.2. Стварэнне меню
Практычна любы дадатак павінен мець меню, якое дае зручны доступ да функцый праграмы. Існуе некалькі тыпаў меню:
У Delphi меню ствараюцца кампанентамі Для дадання новых пунктаў меню трэба зрабіць двайную пстрычку па MainMenu1 або націснуць на кнопку Для кожнага пункта меню асноўнай падзеяй з'яўляецца OnClick. Стварэнне кантэкстных меню аналагічна стварэнню галоўнага меню. Пункты меню дадаюцца ў акне рэдактара меню. Для таго каб пры пстрычцы правай кнопкай мышы на некаторым кампаненце з'яўлялася кантэкстнае меню, трэба напісаць імя кантэкстнага меню ва ўласцівасці PopupMenu для вылучанага кампанента (прыклад 20.6). |
Прыклад 20.2. Меню на форме: Прыклад 20.3. Рэдактар меню: Калі ў якасці значэння ўласцівасці Caption увесці «–», то замест пункта меню з'явіцца раздзяляльнік. Прыклад 20.4. Кантэкстнае меню рэдактара: Прыклад 20.5. Структура меню: Прыклад 20.6. Кантэкстнае меню для кампанента Button1: Напісанне апрацоўшчыкаў для меню і дыялогаў будзе разгледжана ў наступных пунктах. |