§ 29. Графічная вобласць «Графік двухмерны» ў пакеце SMath Studio
29.4. Вывад тэкставых пазначэнняў
Каб у зададзеных пунктах графічнай вобласці «Графік двухмерны» вывесці тэкставыя надпісы, трэба пабудаваць матрыцу параметраў тэксту, а затым дадаць яе да графікаў або фігураў, якія выводзяцца ў вобласці. Матрыца параметраў тэксту мае пяць слупкоў, а колькасць радкоў вызначаецца лікам пунктаў вываду надпісаў. Элементы радка матрыцы параметраў тэксту разбяром на прыкладзе. Няхай пабудавана матрыца Тры радкі азначаюць, што ў графічную вобласць будуць выведзены тры надпісы. Першы і другі элементы радка ўтрымліваюць каардынаты надпісу. Трэці элемент радка задае тэкст надпісу (гэта вялікія літары-абазначэнні). Чацвёрты элемент задае памер шрыфта, а пяты — колер. Пустыя двукоссі азначаюць, што тэкст атрымае колер па змоўчанні — чорны. Вынік вываду паказаны ў прыкладзе 29.5. Складанасць у тым, што абазначэнні трэба выводзіць у графічную вобласць адначасова з вывадам графіка або ломанай. У такіх выпадках у метку-запаўняльнік графічнай вобласці ўводзяць знак Алгебраическая система (апошняя кнопка |
Прыклад 29.5. Вывад тэкставых надпісаў-пазначэнняў. Прыклад 29.6. Ва ўмовах прыкладу 29.4 вывад ломанай у графічную вобласць дапоўнім вывадам пазначэнняў яе вяршынь. Каб пабудаваць матрыцу параметраў тэксту P, скарыстаемся матрыцай каардынатаў вяршынь V. Вылучаем матрыцу V, капіруем яе ў буфер абмену і копію выводзім на працоўнае поле правей арыгінала. Мяняем імя копіі на P, пстрыкаем па элеменце апошняга радка і націскаем клавішу Пробел. З'яўляецца маркер, перацягваючы які, дадаем у матрыцу яшчэ тры слупкі. Увядзем абазначэнні вяршынь чорнымі літарамі A, B, C, D, E памерам 15. Пад графічнай вобласцю прыкладу 29.4 выдаляем імя V, уводзім знак Алгебраическая система і ў меткі-запаўняльнікі ўводзім V і P. Атрымліваем |