§ 29. Графічная вобласць «Графік двухмерны» ў пакеце SMath Studio
29.3. Пабудова ломанай лініі
Ломаная лінія, ломаная — гэта геаметрычная фігура, якая складаецца з адрэзкаў, паслядоўна злучаных сваімі канцамі. Канцы кожнага адрэзка — гэта вяршыні ломанай. На малюнку прадстаўлена незамкнутая ломаная. Калі пачатак і канец ломанай супадаюць, то ломаная называецца замкнёнай. Каб у графічнай вобласці пабудаваць ломаную, трэба пабудаваць матрыцу каардынатаў вяршынь ломанай і (матрыца ў радках змяшчае каардынаты вяршыняў) імя гэтай матрыцы ўвесці ў метку-запаўняльнік вобласці (прыклад 29.4). Каб пабудавалася замкнёная ломаная, у матрыцы каардынатаў вяршынь апошні радок павінен паўтараць першы. |
Прыклад 29.4. Пабудуем у графічнай вобласці ломаную з чатырох адрэзкаў, вяршыні якой маюць каардынаты Будуем матрыцу V каардынатаў вяршынь ломанай. Уводзім сімвалы V:=, выклікаем шаблон матрыцы і змяняем яго памеры на 2 слупкі і 5 радкоў (па ліку вяршыняў). Паслядоўна запаўняем матрыцу і атрымліваем. Ніжэй уводзім графічную вобласць і ў метку-запаўняльнік уводзім імя V матрыцы.Завяршаем увод і атрымліваем. |