§ 25. Мадэляванне руху цела ў асяроддзі з супраціўленнем
25.5. Стварэнне камп'ютарнай разліковай мадэлі (этап 3в)
Зыходныя даныя і пачатак разліковай табліцы камп'ютарнай мадэлі размесцім па схеме прыкладу 25.10. Запаўняем першы радок разліковай табліцы. Спачатку пачатковыя значэнні часу і праекцый вектара хуткасці. A13: 0 B13: =A3*COS(A4*ПИ()/180) C13: =A3*SIN(A4*ПИ()/180) Далей формула разліку пераменнага каэфіцыента супраціўлення асяроддзя K(t0) і пачатковыя значэнні каардынат каменя. D13: =(4,5*$A$9/$A$6+0,15*$A$8* КОРЕНЬ(B13^2+C13^2))/($A$7*$A$6) E13: 0 F13: 0 Знак Наступны радок разліковай табліцы з'яўляецца асноўным. A14: =A13+$A$5 B14: =ЕСЛИ(F13<0;0;(1–D13*$A$5)*B13) C14: =($A$8/$A$7–1)*9,81*$A$5+ (1–D13*$A$5)*C13 У ячэйку D14 формула капіруецца з ячэйкі D13. E14: =E13+ЕСЛИ($B14=0;0;B13*$A$5) У ячэйку F14 формула капіруецца з ячэйкі E14. Функцыя ЕСЛИ() у формулах забяспечвае завяршэнне траекторыі, калі цела апускаецца ніжэй за ўзровень зямлі. Далей формуламі дыяпазону A14:F14 запаўняюцца ўніз ячэйкі электроннай табліцы да радка 70 уключна. Для візуальнай ацэнкі варта пабудаваць траекторыю палёту каменя (прыклад 25.11). |
Прыклад 25.10. Схема размяшчэння зыходных даных і разліковай табліцы мадэлі руху цела ў паветры ў электронных табліцах. У ячэйцы E7 паказаны матэрыял цела. Для карэктнасці адлюстравання колькасці ў ячэйцы A9 трэба змяніць яе фармат на лікавы і павялічыць лік паказу дзесятковых знакаў. Магчыма, спатрэбіцца павялічыць і шырыню слупка A. Гэтая камп'ютарная мадэль з'яўляецца базавай для пабудовы мадэляў руху цела з іншага матэрыялу (пенапласт, жалеза, дрэва) і ў іншым асяроддзі (у паветры, без паветра, у вадзе). Прыклад 25.11. Траекторыю руху цела (палёту каменя) у паветры пабудуем на дыяграме. Для пабудовы дыяграмы ў разліковай табліцы вылучаем дыяпазон E13:F70 і ўстаўляем дыяграму Точечная ( |